Паважаныя будаўнікі і ветэраны галіны! Шчыра і сардэчна віншуем усіх, хто працуе ў арганізацыях будаўнічай галіны Дзятлаўскага раёна.

Прафесія будаўніка – адна з самых важных, паважаных і запатрабаваных. Рукамі будаўнікоў узводзяцца прамысловыя прадпрыемствы, жылыя дамы, рамантуюцца школы і дзіцячыя сады, бальніцы і іншыя сацыяльныя ўстановы.

Сёння вялікая ўвага надаецца якасці ўзводзімых аб’ектаў, выкарыстанню сучасных матэрыялаў і перадавых тэхналогій. Упэўнены, што ваша штодзённая праца, прафесіяналізм і майстэрства будуць садзейнічаць дынамічнаму развіццю ўсяго будаўнічага комплексу раёна.

Дзякуем вам за вашу працу. Жадаем усім поспехаў у рабоце, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации