З падарункамі – да дзяцей

Дзяцінства – гэта бесклапотны час, калі можна радавацца кожнаму дню, расці, марыць пра будучыню, ведаючы, што цябе любяць і твае праблемы вырашаюць клапатлівыя дарослыя.

Гукі музыкі, звонкае рэха дзіцячага смеху – на стадыёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава радавалі маленькіх дзятлаўчан шматлікія госці, творчыя нумары і сонечнае цёплае надвор’е.

– Няхай гэта лета будзе самым незабыўным ад вашых усмешак і гарачых сэрцаў, расціце здаровымі, моцнымі, шчаслівымі, – пажадаў юным удзельнікам свята намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч.

Ён адзначыў, што Дзень абароны дзяцей яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што вясёлае і шчаслівае дзяцінства павінна быць у кожнага. Дзяцінства – гэта пачатак вялікага жыццёвага шляху, які нельга недаацэньваць, таму з боку дзяржавы надаецца шмат увагі падрастаючаму пакаленню.

Дзеці ў гэты дзень знаходзіліся ў прыўзнятым настроі: з задавальненнем гулялі, спявалі, танцавалі, дэманстравалі спрыт, шпаркасць, кемлівасць і проста гарэзавалі.

Нотку добрага настрою сустрэчы задалі вакальная група ансамбля “Арэал” пад кіраўніцтвам Валянціна Палухіна, а таксама роставыя лялькі ўзорнага тэатра “Лялькі для ўсіх”.

Падтрымаць юных удзельнікаў свята з падарункамі прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў: спартыўны інвентар сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” перадалі яе старшыня Ігар Кухарэвіч, яго намеснік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, карысныя падарункі і прысмакі дзеткам з цэнтра падрыхтавалі таксама раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” і яе старшыня Алена Васкель, раённы камітэт ГА “БРСМ” і яго прадстаўнік Наталля Маркава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік разам са старшынямі пярвічных арганізацый прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Ірынай Баброўскай і ДРБУ-119 Ліліяй Бельскай, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан. Памятныя падарункі кожнаму дзіцяці ад Беларускага дзіцячага фонду ўручыла старшыня раённага аддзялення Алена Чайкоўская, ад праваслаўнай царквы – благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель.

Кожны ўнёс часцінку цяпла і радасці ў такое важнае свята, у адказ усе госці атрымалі падзячныя лісты ад сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Пасля ўрачыстасці дзеці разам з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мікітам Кандратовічам і яго калегамі па службе ўзгадалі правілы бяспечных паводзінаў у час канікулаў, азнаёміліся з работай ратаўнікоў, нават пасядзелі за рулём пажарнай машыны.

Таксама ў гэты дзень Ігар Кухарэвіч разам з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай пажадаў шчаслівага сонечнага лета, прыемнага адпачынку на канікулах, бадзёрасці духу, клопату блізкіх і педагогаў выхаванцам Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўручыў падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

5 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

5 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

5 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

7 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

8 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

8 часов ago