З наваселлем!

Знакавай падзеяй для жыхароў Дзятлаўшчыны стаў увод у эксплуатацыю шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Навагрудскай, які быў пабудаваны за рэкордна кароткія сем месяцаў.

Разам з навасёламі новае жыллё ўрачыста адкрылі прадстаўнікі раённай улады, будаўнікі і камунальнікі раёна.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі павіншаваў прысутных з атрыманнем асабістага жылля – надзвычай знакавай падзеяй у жыцці кожнага чалавека:

– Душой гэтага прыгожага дома з’яўляецеся вы, навасёлы. Хачу пажадаць, каб ваша жыццё тут было ўтульным і шчаслівым. Новы дом – гэта не толькі жыллёвая плошча для дзятлаўчан, але і ўпрыгажэнне нашага горада. Дом здадзены ў эксплуатацыю разам з сучаснай дзіцячай пляцоўкай, стаянкай для аўтамабіляў і добраўпарадкаванай прыдамавой тэрыторыяй, што гарманічна ўпісалася ў знешні выгляд мікрараёна.

Старшыня райвыканкама адзначыў, што адкрыццё новага дома, пабудаванага з грунтоўнай дзяржаўнай падтрымкай, стала магчымым дзякуючы ўдзелу намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко, старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Міхаіла Петуха. Словы ўдзячнасці ён выказаў начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва райвыканкама Васілю Пецюку, які паклапаціўся аб зборы і афармленні дакументацыі, неабходнай для будаўніцтва.

Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна ў сферы будаўніцтва і архітэктуры намесніку генеральнага дырэктара па будаўніцтве ААТ “Гроднажылбуд” Фрыдрыху Кліму і дырэктару КУДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна” Людміле Заяц.

Фрыдрых Сцяпанавіч далучыўся да віншаванняў навасёлам:

– Да нараджэння чалавека праходзіць тэрмін у дзевяць месяцаў, мы змаглі пабудаваць дом за сем. Тым не менш, ён надзейны, утульны, вам у ім будзе камфортна. Жадаю ўсім жыхарам Дзятлаўшчыны дабрабыту і папаўнення ў сем’ях, каб праз год-другі мы пабудавалі для вас новы шматпавярховы дом.

Ён уручыў кіраўніку раёна сімвалічны ключ ад новага дома, які той перадаў па прызначэнні галоўнаму захавальніку дабрабыту навасёлаў – дырэктару Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргею Луні.

Сяргей Міхайлавіч павіншаваў жыхароў дома са знакавай падзеяй і запрасіў да актыўнага супрацоўніцтва.

Павіншаваць шматдзетныя сем’і навасёлаў прыйшлі прадстаўніцы раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Яны ўручылі матулям памятныя падарункі.

Работнікі культуры Дзятлаўшчыны, без якіх не абыходзіцца ні адно сапраўднае свята ў нашым раёне, падарылі прысутным песню.

Пасля перарэзвання чырвонай стужкі навасёлы, не хаваючы пазітыўных эмоцый, накіраваліся ў свае кватэры.

Андрэй і Іна Баравікі:

– Вельмі прыемна і крыху нечакана ўсё атрымалася. У мінулым годзе сталі ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоваў, а сёння ўжо трымаем у руках ключы ад уласнай кватэры. Будзем сюды пераязджаць з вёскі Рабкі. Бралі спецыяльна кватэру з рамонтам, каб хутчэй заехаць. У нас трое дзяцей – дзве дочкі і сын. Яны таксама вельмі рады.

Вольга Чарнышова:

– Мы дзятлаўчане, жывём тут непадалёку, таксама на вуліцы Навагрудскай. Сям’я ў мяне шматдзетная, не хапала квадратных метраў на кожнага члена сям’і, таму нам дазволілі пабудаваць яшчэ адну аднапакаёвую кватэру. Падрастае сын, якому цяпер шаснаццаць гадоў, гэта жыллё будзе для яго.

Святлана Тадарэнка:

– У нас чатырохпакаёвая кватэра, бо ў сям’і падрастаюць пяцёра дзяцей. Значную долю сумы за будаўніцтва нам аплачвае дзяржава, рэшту пагасілі з мацярынскага капіталу. У новай кватэры ўсё вельмі падабаецца! Добрая планіроўка, прасторныя пакоі, утульны рамонт з прыгожымі шпалерамі і светлым ламінатам. А пра ўваходныя дзверы і гаварыць няма чаго: як у сапраўдным палацы. Спадзяюся, у новым жыллі нас чакаюць толькі шчаслівыя моманты.

Дзевяціпавярховы дом прызначаўся для грамадзян, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13 ад 6 студзеня 2012 года “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў”. Генеральным падрадчыкам выступіла ААТ “Гроднажылбуд”, таксама ў будаўніцтве прымалі ўдзел “Лідская ДСПМК-72”, Ваўкавыскае ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 32”, нагляд ажыццяўляла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна. Ключы ад новых адна-, двух-, трох- і нават чатырохпакаёвых кватэр атрымалі 72 сям’і, 52 з іх – шматдзетныя. У новых утульных памяшканнях будуць жыць 349 чалавек.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

5 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

9 часов ago