З электрычнасцю давайце жыць дружна!

Важная і неабходная ў паўсядзённым жыцці людзей электрычная энергія можа стаць смяротнай пры парушэнні правілаў карыстання ёю.

Асноўнай умовай бяспечнага прымянення электрычнасці ў побыце з’яўляецца спраўны стан электрычнай праводкі і электрапрыбораў, выкананне мераў засцярогі пры карыстанні электрычнай тэхнікай, асабліва электранагравальнай.

Не забывайце гэтыя правілы:

— выкарыстанне слабаточных правадоў (тэлефонных і радыётрансляцыйных) для электраправодкі забараняецца;

— састарэлая або пашкоджаная ізаляцыя і аголеныя канцы правадоў могуць стаць прычынай пажару;

— нельга заціскаць правады дзвярыма і прадметамі хатняй абстаноўкі, заклейваць шпалерамі, замацоўваць цвікамі;

— не дапускайце непасрэднага кантакту электрычных правадоў з трубамі ацяплення, вода- і газаправода, тэлефоннымі і радыёправадамі;

— канцы правадоў, якія далучаюцца да токапрыёмнікаў, павінны быць шчыльна замацаваны вінтом або гайкай з шайбай;

— не дакранайцеся да электрычных правадоў мокрымі рукамі, не працірайце мокрай анучай;

— перш чым рамантаваць асвятляльную арматуру, электрычныя прыборы, электраправодку, адключыце іх ад сеткі. Лепш даверцеся ў рамонце спецыялістам.

Паважаныя дзятлаўчане, выконвайце меры засцярогі пры карыстанні электраэнергіяй у побыце, гэтым вы захаваеце здароўе і жыццё сабе і сваім блізкім.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago