У адным кроку ад небяспекі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Без электраэнергіі не магчыма жыццё сучаснага чалавека.

Электрычнасць – наш верны памочнік у рабоце і ў побыце. У кожнай школе, дамах устаноўлены электрычныя прыборы, якія пры нармальнай эксплуатацыі бяспечныя. Але электрычная энергія тоіць у сабе небяспеку, калі парушаюцца правілы яе прымянення. Электрычны ток, які пройдзе праз цела чалавека, можа выклікаць апёкі, страту прытомнасці, спыненне дыхання і нават смерць.

Кожны год у Рэспубліцы гінуць людзі ад паражэння электрычным токам. Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў – уздымы на апоры ліній электраперадач, накіды на правады і іх абрывы, пранікненне ў размеркавальныя ўстройствы электраўстановак старонніх асобаў.

Так, жыхар Петрыкаўскага раёна вырашыў папарыцца ў лазні. Падчас мыцця свяцільнік абарваўся, і сілкавальны провад з аголенымі жыламі закрануў столь парылкі, абабітай металічнай фальгой. Пацярпелы дакрануўся да металічнай фальгі, якая была пад напружаннем, і быў смяротна паражоны электрычным токам.

Памятайце, што электрычнасць не даруе нядбайнасці і памылак. Невыкананне правілаў электрабяспекі можа стварыць пагрозу жыцця і здароўя людзей, прывесці да няшчаснага выпадку.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергагазнаглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС