Важная і неабходная ў паўсядзённым жыцці людзей электрычная энергія можа стаць смяротнай пры парушэнні правілаў карыстання ёю.

Асноўнай умовай бяспечнага прымянення электрычнасці ў побыце з’яўляецца спраўны стан электрычнай праводкі і электрапрыбораў, выкананне мераў засцярогі пры карыстанні электрычнай тэхнікай, асабліва электранагравальнай.

Не забывайце гэтыя правілы:

– выкарыстанне слабаточных правадоў (тэлефонных і радыётрансляцыйных) для электраправодкі забараняецца;

– састарэлая або пашкоджаная ізаляцыя і аголеныя канцы правадоў могуць стаць прычынай пажару;

– нельга заціскаць правады дзвярыма і прадметамі хатняй абстаноўкі, заклейваць шпалерамі, замацоўваць цвікамі;

– не дапускайце непасрэднага кантакту электрычных правадоў з трубамі ацяплення, вода- і газаправода, тэлефоннымі і радыёправадамі;

– канцы правадоў, якія далучаюцца да токапрыёмнікаў, павінны быць шчыльна замацаваны вінтом або гайкай з шайбай;

– не дакранайцеся да электрычных правадоў мокрымі рукамі, не працірайце мокрай анучай;

– перш чым рамантаваць асвятляльную арматуру, электрычныя прыборы, электраправодку, адключыце іх ад сеткі. Лепш даверцеся ў рамонце спецыялістам.

Паважаныя дзятлаўчане, выконвайце меры засцярогі пры карыстанні электраэнергіяй у побыце, гэтым вы захаваеце здароўе і жыццё сабе і сваім блізкім.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации