Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковых органаў!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!

Ваша праца ў многім вызначае сацыяльна-эканамічную стабільнасць дзяржавы і асобнага рэгіёна. Своечасовае паступленне падаткаў – гэта важная ўмова павышэння дабрабыту дзятлаўчан, выканання дзяржавай сацыяльных абавязкаў, развіцця інфраструктуры. Супрацоўнікі інспекцыі – гэта прафесіяналы, якія адрозніваюцца высокай адказнасцю і настойлівасцю ў дасягненні пастаўленых мэтаў. Сёння наша падатковая служба – гэта структура, якая дынамічна развіваецца і прымяняе самыя перадавыя сучасныя формы і метады работы.

Выказваем вам шчырую падзяку за вашу працу і жадаем далейшых поспехаў у вашай сапраўды дзяржаўнай справе, невычарпальнай творчай энергіі, настойлівасці і цярпення, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні, правільных шляхоў  у вырашэнні ўзнікаючых праблем, прызнання грамадствам значнасці вашай справы.

Здароўя, дабрабыту і шчасця ўсім вам і вашым сем’ям! Няхай вас сагравае нязгасны агонь сямейнага ачага, радуе падтрымка родных і блізкіх, прыносіць задаволенне стабільная і цікавая работа!

Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации