З дабром – у кожны дом

Падарыць хвіліны радасці жыхарам горада Дзятлава шаноўнага ўзросту і тым, хто мае асаблівую патрэбу ў клопаце і дабрыні, у светлыя дні Хрышчэння Гасподня вырашыла кіраўніцтва Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

З салодкімі падарункамі, шчырымі пажаданнямі здароўя, бадзёрасці духу і добрага настрою да сваіх адрасатаў накіраваліся дырэктар камунгаса Васіль Пяцюк, яго намеснік Віктар Дзедуль, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Інэса Стырнік.

– Радуе, што ўсё яшчэ ёсць жадаючыя дапамагаць пажылым землякам і людзям, якія маюць патрэбу ў старонняй падтрымцы, дарыць ім падарункі і сваю ўвагу, – расказала Таццяна Нікіпорчык. –  Так, да мяне звярнуўся дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, расказаў, што ў іх ёсць наборы цукерак, папрасіў арганізаваць сумесны рэйд-віншаванне са святам для жыхароў Дзятлава, якія знаходзяцца ў нас на надомным абслугоўванні. Я была рада падтрымаць такую цудоўную ініцыятыву, а заадно пабываць у нашых падапечных, справіцца пра іх здароўе і жыццё. З вопыту ведаю, што, калі ў дом прыходзяць нераўнадушныя людзі, з імі прыходзіць добры настрой і спадзяванне на лепшае.

У час рэйду-віншавання салодкія падарункі атрымалі дзятлаўчане Марыя Мядзведзь, Эдуард і Люцына Куляшы, Алена Бараненка, Людміла Блашынская, Уладзімір Герасімюк.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

36 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago