У зале ўрачыстых абрадаў Казлоўшчынскага сельвыканкама адбылася прыемная і цёплая падзея. Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові мясцовым сем’ям уручылі “Бацькаву кашулю” – сімвалічны падарунак-абярэг ад дзяржавы.
Адбылося гэта ў рамках рэспубліканскага праекта “Трэці – Бацькаў”, закліканага нагадаць суайчыннікам, што вялікая сям’я – гэта традыцыйная каштоўнасць нашай краіны. Назва праекта адсылае да словаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: “Трэцяе дзіця – гэта маё”. Маштабная агульнанацыянальная ініцыятыва была запушчана 1 чэрвеня 2026 года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Яе галоўная мэта – умацаванне сямейных каштоўнасцяў.
Запаветныя скрыначкі з кашулямі атрымалі сем’і Аляксандра і Наталлі Блоцкіх, Жанны Скрундзь, у якіх нарадзіліся трэція па ліку дзеці: у першай – дачка Марыя, у другой – сын Іван. Шчаслівых бацькоў з кветкамі і падарункамі віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”Алена Васкель, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка, работнікі мясцовага Дома культуры.
– Рады павіншаваць вас з атрыманнем статуса шматдзетнай сям’і, – зазначыў Аляксандр Бараноўскі. – Наша Беларуская партыя “Белая Русь” выйшла з ініцыятывай – дарыць трэцяму дзіцяці такую цудоўную “Бацькаву кашулю”. Слова “бацькаву” мае глыбокі сэнс і адсылае да таго, хто кіруе нашай краінай – Прэзідэнта. Няхай дзеткі будуць не толькі пад абаронай бацькоў, кіраўніцтва рэспублікі, але і Бога, каб гадаваліся здаровымі, прыносілі вам радасць і шчасце. Няхай кашуля-абярэг абараняе ад праблем і няшчасцяў не толькі малечу, але і вашы сем’і, родных і блізкіх.
Да віншаванняў шчаслівых бацькоў далучыліся іншыя прысутныя, пажадалі бацькам і немаўлятам здароўя, міру, дабрабыту і нагадалі, што дзяржава дае льготы і прэферэнцыі на розных этапах жыцця дзецям і сем’ям.
У нашым раёне кашулі-абярэгі для дзетак, якія нарадзіліся трэцімі, ужо атрымалі сем’і Ус, Прышчапчук, Патапчык з горада Дзятлава.
Па задуме праекта, у кожны сцяжок кашулі ўшыта бацькоўскае блаславенне. Падарунак-скрыню сем’і будуць перадаваць у спадчыну, злучаючы нябачнай ніткай пакаленні свайго роду.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…
Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…