У Дэпартаменце аховы ўшанавалі былога супрацоўніка

У студзені асабовы састаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па добрай традыцыі ўрачыста праводзіў на заслужаны адпачынак былога работніка – міліцыянера ўзвода міліцыі Сяргея Грыцука.

У гэты дзень былі кветкі, гучалі шчырыя словы віншаванняў ад начальніка аддзела Дзмітрыя Харошкі і калегаў з пажаданнямі здароўя, поспехаў, сямейнага дабрабыту, а таксама выдалася нагода ўзгадаць мінулае. А яно не сухія факты біяграфіі, а дні і гады, напоўненыя важнымі падзеямі, памкненнямі, сяброўствам і падтрымкай калег.

Рашэнне ўладкавацца ў міліцыю Сяргей Грыцук прыняў 25 гадоў таму, у лістападзе 1995-га, аб чым ніколі не шкадаваў. Па прафесіі наш зямляк быў памочнікам машыніста цеплавоза. Папрацаваць па спецыяльнасці паспеў у Вільнюсе, на той час сталіцы Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Затым быў прызваны ў армію. Тэрміновую службу праходзіў ва ўнутраных войсках. Пакуль служыў, распаўся Савецкі Саюз, адбыліся іншыя значныя змены ў грамадстве. Таму менавіта ў роднай Беларусі Сяргей Грыцук вырашыў прадоўжыць працоўную дзейнасць пасля звальнення ў запас. Год адпрацаваў электрыкам у калгасе “Гвардыя” на Дзятлаўшчыне, але адчуваў, што яго прызванне ў іншым. З задавальненнем прыняў запрашэнне стаць міліцыянерам Дзятлаўскага раённага аддзела аб’яднання “Ахова” МУС Рэспублікі Беларусь. Служыць тут падабалася: быў задзейнічаны на ахове буйнога аб’екта – санаторыя “Радон”.

Затым жыццёвая дарога на доўгія дзесяць гадоў прывяла Сяргея Арсеньевіча на службу ў раённы аддзел міліцыі.

У Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы ён вярнуўся восенню 2005-га. Служыў міліцыянерам узвода міліцыі, міліцыянерам-кінолагам, міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання. Апошнія некалькі гадоў быў задзейнічаны на ахове філіяла Белаграпрамбанка ў Дзятлаве.

Службу ў міліцыі аховы Сяргей Грыцук лёгкай не лічыць. Падкрэслівае, што да любога выезду па трывозе трэба было ставіцца з поўнай адказнасцю, бо ніколі не ведаеш, што чакае цябе на месцы: падманная спрацоўка сігналізацыі ці мацёры злачынца. За апошнія пятнаццаць гадоў сутыкацца давялося і з сямейнымі скандалістамі, і з хуліганамі, разам з калегамі па службе раскрывалі злачынствы і крадзяжы.

Адпачыць ад напружаных службовых дзяжурстваў і набрацца сілаў для далейшай работы заўсёды можна было сярод родных. На новыя працоўныя дасягненні Сяргея Арсеньевіча натхнялі жонка Таццяна і двое сыноў. І калі старэйшы Дзмітрый ужо абраў сабе прафесію па душы ў сферы высокіх тэхналогій, то малодшы Андрэй задумваецца, ці не стаць яму, як і тата – міліцыянерам.

Поўнага сілаў і энергіі Сяргея Грыцука складана назваць “пенсіянерам”, ды ён і не збіраецца сядзець дома – пастараецца ў бліжэйшы час знайсці новую работу.

Калегам, якія застаюцца ў страі, Сяргей Арсеньевіч жадае моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, службовых поспехаў, ладу і дабрабыту ў сем’ях. Маладым людзям, якія толькі прыйшлі працаваць у міліцыю, – цярпення і любові да справы, якой служаць.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Ці сапраўдны кіраўнік тэлефануе?

Пытанне: у Беларусі працягваюць рэгістравацца факты інтэрнэт-махлярства ў дачыненні да людзей ад імя быццам бы…

4 часа ago

На контроле качество и доступность социальных услуг

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается выполнение нормативов минимальных социальных стандартов в области социального обслуживания,…

4 часа ago

“Знайдзі ў сабе валанцёра”

У школьных і дзіцячых аздараўленчых летніках нашага раёна ў рамках акцыі “Бяспечныя канікулы” сумесна з…

4 часа ago

Дзятлаўшчына сустракала праект “Словам і справай”

4 жніўня ў горадзе Слоніме стартаваў міжнародны праект партыйнай моладзі “Словам і справай”, а 7…

16 часов ago

Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…

19 часов ago

Торговля на селе и перспективы БелОМО. Александр Лукашенко посетил Вилейский район

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…

21 час ago