У Дзятлаве прайшоў раённы фестываль-конкурс валанцёрскіх аб’яднанняў

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава з ініцыятывы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы фестываль-конкурс валанцёрскіх аб’яднанняў установаў адукацыі “Творчасць без межаў”.

Удзел у ім прынялі нашы юныя землякі, якія па закліку душы робяць добрыя справы: дапамагаюць пажылым людзям, дораць радасць малечы, захапляюцца спортам і гатовы шмат сілаў і энергіі скіраваць на падрыхтоўку да юбілея Вялікай Перамогі.

Удзельнікаў сустрэчы павітала метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Алеся Жылінская. Яна зазначыла, што раённы фестываль-конкурс – гэта своеасаблівая справаздача валанцёрскіх клубаў і атрадаў. Навучэнцы не толькі падзеляцца ўласным вопытам сацыяльна значнай дзейнасці, але і даведаюцца, якія добрыя і карысныя справы ўжо паспелі зрабіць іх равеснікі з іншых школ раёна.

У ролі вядучай свята выступіла каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка. Яна прадставіла камандам гасцей – старшыню раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіну Касцюк, якая ўзначаліла конкурснае журы, і бухгалтара раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталлю Маркаву.

Першым конкурсным іспытам для каманд стала выступленне агітбрыгад – “Візітоўка”. У час яго вучні ў творчай форме расказалі аб асноўных накірунках сваёй валанцёрскай дзейнасці.

Журы ацэньвала не толькі колькасць добрых спраў, але і форму падачы, выканаўчае майстэрства навучэнцаў. Каб дзеці спаборнічалі на роўных у гэтым конкурсе, вынікі падводзілі па групах: сярод установаў сярэдняй і ўстановаў базавай адукацыі. Лепшай сярод установаў сярэдняй адукацыі стала каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца прысудзілі камандам Вензавецкага і Хвінявіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ, трэцяе – камандам Казлоўшчынскай сярэдняй школы і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Сярод базавых школ перамагла каманда Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, другое месца заняла каманда Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, трэцяе – Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы. Асобна журы ацаніла відэаролікі-справаздачы валанцёрскіх атрадаў, якія па ўважлівай прычыне не змаглі прыняць удзел у іспытах. Лепшымі аказаліся валанцёры Дварэцкай сярэдняй школы.

Наступным іспытам быў конкурс-віктарына для камандзіраў валанцёрскіх атрадаў “Я – валанцёр”. Найлепш справіўся з заданнем камандзір валанцёрскага атрада Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; аднолькавыя вынікі былі ў камандзіраў атрадаў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Гезгалаўскай сярэдняй школы – яны замацаваліся на другой пазіцыі; трэцяе месца – у камандзіра атрада Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Апошнім заданнем быў конкурс рэкламнай прадукцыі “Наш атрад”. Для яго валанцёры загадзя падрыхтавалі творчыя буклеты, візітоўкі, альбомы. Журы ацаніла іх наступным чынам: лепшай палічылі друкаваную прадукцыю валанцёраў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, другое месца прысудзілі валанцёрам Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе падзялілі валанцёры гімназіі № 1 горада Дзятлава і Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Напрыканцы журы падрахункавала атрыманыя камандамі балы і вызначыла лепшых у агульнакамандным заліку. Пераможцай раённага фестывалю-конкурсу валанцёрскіх аб’яднанняў установаў адукацыі “Творчасць без межаў” стала каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца занялі валанцёры Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца падзялілі каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Пераможцы атрымалі граматы ад раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” і прызы ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…

7 минут ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

10 минут ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

19 минут ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

15 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

15 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago