Гэта вірусная хвароба хатніх і дзікіх парнакапытных жывёл, якая характарызуецца ліхаманкай і афтознымі паражэннямі слізістай абалонкі ротавай поласці, скуры вымя і канечнасцяў.
Часцей за ўсё хварэе буйная рагатая жывёла і свінні. Пры заражэнні яшчурам у жывёлы адзначаецца пагаршэнне апетыту, моцнае слінавыдзяленне, павышэнне тэмпературы цела да 40,5˚-41,5˚С, на ўнутранай паверхні вуснаў, ніжняй сківіцы, языку, слізістай абалонцы шчок і вымя ўтвараюцца афты, пры разрыве якіх з’яўляюцца эрозіі.
Смерць жывёл наступае праз 5-14 сутак.
Захварэць на яшчур можа і чалавек.
Асноўны шлях інфікавання людзей – праз сырое малако хворых жывёл і прадукты яго перапрацоўкі, радзей праз мяса.
Ад чалавека да чалавека інфекцыя не перадаецца. Дзеці больш успрымальныя да яшчуру, чым дарослыя.
Асноўныя меры прафілактыкі віруса яшчуру ў чалавека:
– захаванне мер асабістай засцярогі пры доглядзе, даенні, лячэнні, забоі, выкарыстанні інвентара і прадметаў догляду, заражаных выдзяленнямі хворых жывёл;
– абавязковая пастэрызацыя і кіпячэнне малака, прыгатаванне масла з апрацаваных вяршкоў.
Пры ўзнікненні падазрэння на захворванне жывёлы яшчурам уладальнік абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым спецыялістам дзяржаўнай ветэрынарнай службы.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga