Заклікі да байкоту выбараў гучаць з боку няўдачнікаў, заявіла сёння кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб закліку да байкоту прэзідэнцкіх выбараў, старшыня ЦВК, у прыватнасці, адзначыла: «Гэта забаронена заканадаўствам, але, тым не менш, у той ці іншай форме такія заклікі гучаць. Яны гучаць з боку няўдачнікаў».
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, такую рыторыку можна пачуць ад аднаго з няздзейсненых кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду (удзельнічаў у выбарчай кампаніі ў 2015 годзе) і яшчэ некалькіх прадстаўнікоў апазіцыі, якія «не могуць удзельнічаць у выбарах па тых ці іншых прычынах або не хочуць гэтага». «Я адразу магу сказаць, што гэта не толькі незаконна, гэта безадказна. Дарослыя людзі, якія вельмі добра ведаюць, што правядзенне выбараў — неабходнасць для кожнай дзяржавы, ведаюць, якія вялікія сродкі ўкладзены ў гэту выбарчую кампанію (як і ў любую іншую) і што ад выбараў залежыць стабільнасць і дабрабыт нашага грамадства, яны проста не маюць права да такой ступені забыцца, страціць пачуццё рэальнасці і адказнасці, каб заклікаць не прыходзіць на выбары», — лічыць старшыня ЦВК.
Яна таксама дадала, што перадвыбарная агітацыя ідзе ў планавым рэжыме — праводзяцца пікеты, сустрэчы з выбаршчыкамі ў закрытых памяшканнях, кандыдаты змаглі выступіць на радыё і тэлебачанні, апублікавалі ў сродках масавай інфармацыі свае перадвыбарныя праграмы. «Кандыдаты працуюць, яны прымушаюць выбаршчыкаў гаварыць аб сабе, у добрым сэнсе гэтага слова. Тая агітацыя, якая ёсць у нашай краіне, наогул не пакідае ніводнага выбаршчыка без дастатковай інфармацыі аб тым, што 11 кастрычніка адбудуцца выбары Прэзідэнта», — лічыць Лідзія Ярмошына.
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…