Рашэнне пытання аб прызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі краінамі Захаду залежыць ад саміх гэтых дзяржаў. Аб гэтым сёння заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне наконт прызнання або непрызнання выбараў з боку краін Захаду і АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў, але гэта залежыць перш за ўсё ад саміх краін Захаду і АБСЕ”, – сказала Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, яна паведаміла, што на гэты момант акрэдытавана 195 міжнародных наглядальнікаў. Пры гэтым 105 – гэта місія СНД, астатнія дакументы пададзены ад місій АБСЕ і ПАСЕ. Апошняя падала дакументы на 9 чалавек.

“Яны працуюць незалежна ад нас”, – таксама адзначыла Лідзія Ярмошына наконт міжнародных наглядальнікаў.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации