Для большасці людзей самы даступны варыянт фізічнай актыўнасці і аматарскага спорту – бег.

У апошні час колькасць розных прабегаў па ўсім свеце значна павялічваецца. Марафоны, паўмарафоны – ўсё гэта становіцца не толькі модным, але і вяртае людзей да іх прыроднай актыўнасці і здаровага ладу жыцця.

Кожны год Гродзеншчына  імкнецца радаваць аматараў  бегу, правядзеннем новых забегаў.

Цікавыя і захапляльныя забегі “Гродзенскай бегавой лігі” летась прывабілі больш за 700 аматараў бегу і прафесійных атлетаў з розных рэгіёнаў Беларусі і краін блізкага замежжа. 2019 год таксама не стане выключэннем.

Сёлета ў кожную пару года ў рэгіёне будуць праходзіць спаборніцтвы. Гэта бегавая “Гарадзенская вандроўка” па гістарычным цэнтры горада, паўмарафон “Аўгустоўскі канал”, міжнародны марафон дружбы “Гродна – Друскінінкай”, 10-кіламетровы забег па схілах гарналыжнага комплексу “Гродзенская начная дзясятка”, лёгкаатлетычны прабег па цэнтральных вуліцах Гродна “Grodna Run”, а таксама зімовы навагодні міні-прабег.

Першы этап Гродзенскай бегавой лігі 2019 года – “Гродзенская вясна” – прайшоў  16 сакавіка.  На бегавыя дарожкі спартыўнага комплексу “Нёман” выйшлі адразу больш за 200 бегуноў.

Адзначым, што прыняць удзел у чарговых стартах праекта можа кожны жадаючы. Для гэтага не абавязкова быць прафесійным спартсменам. Падаць заяўку на ўдзел можна як асабіста, так і ў складзе каманды. Па выніках кожнага з забегаў атлетам і камандам будуць налічвацца заліковыя балы. У канцы бегавога сезона вызначацца ўладальнікі Гран-пры ў некалькіх катэгорыях: абсалютным заліку, камандным і іншых.

Не першы год актыўны ўдзел у аднайменных спаборніцтвах прымае трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Палуносік. Колькасць атрыманых медалёў гаворыць аб тым, што захапленне бегам носіць сур’ёзны характар. Наколькі гэты занятак важны і займальны, цікаўлюся ў самога Аляксандра.

– Апошнім часам адчуваецца, што спорт становіцца неад’емнай часткай жыцця людзей,– дзеліцца назіраннямі Аляксандр. –  Важна, што ў сучасным свеце фізічная актыўнасць азначае значна больш, чым правядзенне вольнага часу на гульнявым полі ці спартыўнай пляцоўцы. Вопытныя спартсмены і звычайныя людзі аб’ядноўваюцца ў адзінае цэлае, масава выходзяць на старты. Галоўнае ў такіх спартыўных сустрэчах – новыя ўражанні і эмоцыі, якія  атрымліваеш ад удзелу ў спаборніцтвах.

Што тычыцца мяне, я з нецярпеннем чакаю кожнага новага старту, стараюся рыхтавацца да забегу. Летась удалося пераадолець усе сем этапаў. У 2019 годзе чакаю новых адчуванняў, радасці ад бегу, моцных сапернікаў і новых уражанняў ад спартыўных сустрэч.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

5 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago