У 2022 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна скаардынаваная дзейнасць праваахоўных органаў па прафілактыцы злачынстваў дала станоўчыя вынікі: з 16 да 10 зменшылася колькасць крымінальных спраў, якія адносяцца да катэгорыі “гвалт у сям’і”, з 3 да аднаго – злачынстваў, учыненых непаўналетнімі ці з іх удзелам, з 83 да 80 – крадзяжоў, з 7 да 4 хуліганстваў.
Аднак у параўнанні з 2021 годам адбылося павелічэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў, асабліва гэта было характэрна для сельскай мясцовасці, дзе іх колькасць узрасла са 117 да 135.
Назіраўся рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў з 10 да 14 па лініях усіх службаў. Зарэгістраваны адно забойства і 2 разбоі, якіх не было годам раней, таксама павялічылася колькасць учыненых махлярстваў (з 12 да 15), угонаў транспартных сродкаў (з 4 да 7).
Разам з тым летась з 3 да аднаго ў параўнанні з 2021 годам знізілася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі.
Для стабілізацыі абстаноўкі, папярэджання правапарушэнняў і павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у другім паўгоддзі было праведзена пасяджэнне раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на тэму прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення ці пад уплывам адурманьваючых рэчываў.
Комплекс арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў праваахоўных, кантралюючых і органаў дзяржаўнага кіравання даў пэўны станоўчы вынік і паспрыяў недапушчэнню рэзкага росту злачыннасці.
З прафілактычнай мэтай пракуратурай раёна ў 2022 годзе ўзбуджана 7 спраў па прэвентыўных артыкулах Крымінальнага кодэкса: 3 – за пагрозы забойствам, 2 – за нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання, 2 – за катаванне. Яшчэ 7 асобаў, схільных да злачынстваў на сямейна-бытавой глебе з выкарыстаннем гвалту да блізкіх, прыцягнуты пракуратурай да адміністрацыйнай адказнасці, 23 асобам аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні.
Для паляпшэння ў 2023 годзе стану законнасці і правапарадку пракуратура Дзятлаўскага раёна прапануе суб’ектам прафілактыкі прадоўжыць работу па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, асаблівую ўвагу надаць бытавой злачыннасці і хатняму гвалту, актывізаваць інфармаванне насельніцтва аб правілах “лічбавай гігіены” і найбольш частых спосабах учынення злачынстваў.
Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…