На пытанне адказвае Марыя Жыдко, начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Пытанне: ці залічваюцца ў прафесійны стаж выхадныя дні і перыяд працоўнага водпуску, калі яны ідуць за перыядам часовай непрацаздольнасці?
Адказ: перыяды, не звязаныя з асаблівымі ўмовамі працы, якія не залічваюцца ў прафесійны стаж: праца ў звычайных умовах; на няпоўную стаўку або няпоўны працоўны дзень; праца па грамадзянска-прававых дагаворах; прастоі; службовыя камандзіроўкі, не звязаныя з выкананнем работ у асаблівых умовах працы; навучанне, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі; абследаванне і агляд у медыцынскіх установах; выкананне дзяржаўных або грамадскіх абавязкаў; ажыццяўленне паўнамоцтваў па выбарчай пасадзе; догляд хворага; сацыяльныя адпачынкі (па цяжарнасці і родах, па доглядзе дзіцяці, у сувязі з навучаннем, па ўважлівых прычынах асабістага і сямейнага характару); хвароба і часовая непрацаздольнасць; санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне; аднаго свабоднага ад працы дня ў месяц мацi (мачысе) ці бацьку (айчыму), апекуну, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў; іншыя перыяды незанятасці ў асаблівых умовах працы. Паколькі перыяды часовай непрацаздольнасцi ў прафесійны стаж не залічваюцца, то таксама не залічваюцца выхадныя дні і перыяд працоўнага водпуску, які ідзе за перыядам часовай непрацаздольнасці. Не ўваходзяць у прафесійны стаж выхадныя дні і перыяд працоўнага водпуску, калі яны ішлі за іншымі вышэйпералічанымі перыядамі, не звязанымі з працай у асаблівых умовах працы: перыядамі сацыяльных адпачынкаў, павышэння кваліфікацыі, прастояў і іншае.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…
В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…