З 20 лютага па 1 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Адзіны дзень бяспекі.
Яго мэта – прыцягнуць увагу да праблемы бяспекі жыццядзейнасці, знізіць колькасць загінулых ад знешніх прычын.
У сувязі з гэтым міліцыя нагадвае грамадзянам меры бяспекі на аб’ектах чынуначнага транспарту:
– не хадзіце па чыгуначным палатне;
– нават пры паднятым шлагбауме не пераязджайце чыгунку на забаронены сігнал святлафора;
– не залазьце на дах вагонаў цягнікоў, дзе напружанне тока ў кантактнай сетцы складае 27 тысяч вольт, і не падлазьце пад вагоны;
– калі знайшлі падазроныя рэчы: сумкі, скрыні ці іншыя прадметы, неадкладна паведамляйце пра іх работнікам чыгункі ці праваахоўнікам;
– катэгарычна забараняецца знаходзіцца на чыгуначных станцыях, прыпынках, іншых аб’ектах чыгункі ў стане алкагольнага ап’янення.
Наталля АКУНОВІЧ,
старшы інспектар прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup