Згодна з падпунктам 1.1. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 года № 345 “Аб сямейным капітале”, пачынаючы з 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу належыць штогадовай індэксацыі нарастаючым вынікам на велічыню індэксу спажывецкіх цэнаў, які вылічваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам.
Пры гэтым выкарыстоўваецца індэкс спажывецкіх цэнаў за папярэдні год у адносінах да папярэдняга яму года.
З 1 студзеня 2023 года новы памер сямейнага капіталу складае 29 950 рублёў.
У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года.
Даведка: прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) – на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей.
Пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2020 года сямейны капітал назначаўся ў памеры 22 500 рублёў; у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года – 23 737,5 рубля; у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года – 25 995 рублёў.
Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…