Які лад жыцця ведзяце?

У Данілавіцкім сельвыканкаме прайшло мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ўжывання спіртных напояў, сямейнага насілля. Старшыня сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня суда Дзятлаўскага раёна Вадзім Дуброўскі, памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна пагаварылі з запрошанымі грамадзянамі, схільнымі да злоўжывання алкаголем.

– Гэтыя праблемы актуальныя для нашага сельскага савета, – адзначыў Ігар Кухарэвіч. – У сем’ях, дзе залішне выпіваюць, адбываюцца скандалы, ад гэтага пакутуюць дзеці, у выніку чалавек можа застацца і без работы. У гэтым кірунку вядзецца вялікая работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. З многімі з вас мы ўжо неаднаразова сустракаліся на пасяджэннях савета грамадскага пункта аховы правапарадку, але вывады робіце не заўсёды.

Ірына Забеліна завастрыла ўвагу на тэме хатняга насілля. Яна заўважыла, што большая частка такіх злачынстваў учыняецца ў стане алкагольнага ап’янення. Нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, пагроза забойствам, катаванне адносяцця да спраў прыватнага і прыватна-публічнага абвінавачання, узбуджаюцца па заяве пацярпелага.

– Калі адбываецца сямейны канфлікт, пацярпелы выклікае міліцыю, хоча прыцягнуць да адказнасці крыўдзіцеля. Бывае, што праз некаторы час яны супакойваюцца і заяву забіраюць, – дадала Ірына Аляксандраўна. – Аднак не трэба разлічваць на тое, што памірыцеся і застаняцеся беспакаранымі, паколькі крымінальна-працэсуальным законам пракурор мае права самастойна ўзбудзіць крымінальную справу, калі палічыць, што ў сям’і такія скандалы будуць паўтарацца. І ў нашым раёне такія справы ўзбуджаліся. Таму майце гэта на ўвазе.

– Штогод судом Дзятлаўскага раёна разглядаецца каля 400 спраў аб адміністрацыйных парушэннях і каля 170 крымінальных спраў, – расказаў Вадзім Дуброўскі. – На жаль, шмат правапарушэнняў учыняюцца асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта трывожны сігнал. Калі чалавек празмерна ўжывае алкаголь, разбураецца яго асоба, гэта адлюстроўваецца на паводзінах, што можа прывесці да злачынстваў. Таму заклікаю ўсіх звярнуць увагу на тое, які лад жыцця вы ведзяце. Калі не ўсведамляць прычыны, якія прыводзяць да наступстваў, то яны нікуды не дзенуцца. Усё залежыць толькі ад вас. Органы дзяржаўнай улады створаны для таго, каб дапамагаць вам рэалізоўваць свае правы, пераадольваць цяжкасці. Мы вымушаны прымяняць меры прафілактычнага ўздзеяння, калі без іх не абысціся, але гэта звязана з тым, каб фарміраваць у вас пачуццё асабістай адказнасці за свае ўчынкі і жыццё, каб рэалізоўваць сацыяльную справядлівасць, на прынцыпе якой і будуецца наша грамадства.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#суд #прокуратура

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

37 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago