Якасць ад поля да стала – агульны набытак

У эканоміцы беларускай сельскагаспадарчай галіны менавіта жывёлагадоўля займае ключавую пазіцыю, што ў сваіх выступленнях нярэдка ўзгадвае кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым сектары вырабляецца больш за палову ўсёй нацыянальнай сельгаспрадукцыі, фарміруецца экспартны патэнцыял краіны, атрымліваецца сыравіна для перапрацоўчай галіны.

21 лютага гэту і іншыя актуальныя тэмы на рабочай сустрэчы з першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Сарокіным абмеркавалі работнікі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” і дырэктар прадпрыемства Андрэй Жыдко. Удзел у пасяджэнні таксама прымалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і дырэктар КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Віктар Адамчык.

Звяртаючыся да сыраробаў, Ігар Сарокін расказаў, што нягледзячы на санкцыйны ціск на Гродзеншчыне назіраецца ўпэўнены рост рэгіянальнага валавога прадукта. Летась ён павялічыўся на 106,6 % пры прагнозных 104,8 %. Уклад сельскай гаспадаркі – 104,2 %, у тым ліку жывёлагадоўлі – 106,7 % .

– Вы, як ніхто, адчуваеце, што малака стала шмат, а летам будзе яшчэ больш, – падкрэсліў Ігар Аляксандравіч. – Вобласць па ім сплюсавала на 8,8 %. За 3 апошнія гады па праграме аграбізнесу мы павялічылі вытворчасць на 114,2 %, прычым 128 % – гэта “прырост” у Дзятлаўскім раёне. Па ўдоях на адну карову Прынёманне ў лідарах сярод абласцей Беларусі (7094 кілаграмы надоена ў 2023 годзе). У ліку гаспадарак, на якія варта раўняцца, – СВК “Дзеншчыкова”, “Свіслач”, “Сянько”.

Высокія лічбы – заслуга ў тым ліку прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якое дапамагае ўводзіць у севазварот і пад вырошчванне зялёных кармоў усё новыя і новыя землі. Летась на Гродзеншчыне іх пад розныя патрэбы ўведзена 10,8 тысячы гектараў.

Спрыяе такім вынікам і адкрыццё новых сучасных малочнатаварных комплексаў: цяпер вядзецца будаўніцтва 15, на наступны год запланавана яшчэ 12. На Дзятлаўшчыне такі аб’ект з’явіўся ў ААТ “Граніт-Агра”, на чарзе – філіял “АграМілк”. Новыя комплексы – гэта і камфортныя ўмовы для работнікаў, якія “кормяць” краіну.

Каб захаваць і памножыць лепшыя дасягненні, Ігар Сарокін заклікаў сыраробаў быць актыўнымі выбаршчыкамі, аддаць свае галасы за дэпутатаў, якія разам з іншымі грамадзянамі краіны будуць ствараць паспяховую і мірную будучыню Беларусі.

Напрыканцы свайго выступлення Ігар Аляксандравіч параіў прысутным быць больш уважлівымі ў інтэрнэт-прасторы, дзе расце колькасць махлярстваў, а таксама не праяўляць актыўнасці на каналах, прызнаных экстрэмісцкімі, паколькі гэта парушэнне заканадаўства.

Тэму прадоўжыў Віталій Шулейка. Нагадаў, што ў 2022 годзе Дзятлаўшчына была занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару, у чым ёсць і заслуга калектыву Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, паколькі прадпрыемства ў тройцы лідараў па выплаце падаткаў у раённы бюджэт, за кошт сродкаў якога рэалізуюцца многія сацыяльныя праграмы, развіваецца раён. Летась раённая эканоміка яшчэ больш палепшыла свае паказчыкі. Пачаўся Год якасці, і на Дзятлаўшчыне шмат новых станоўчых дасягненняў: упершыню ў сярэднім на карову надоена больш за 6200 літраў малака, і лічба будзе расці. Індывідуальнымі забудоўшчыкамі летась уведзена ў эксплуатацыю больш за 1,5 тысячы квадратных метраў жылля. Сёлета распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя і плануецца будаўніцтва новага шматкватэрнага дома. Прадаўжаецца добраўпарадкаванне і рамонты аб’ектаў сацыяльнай сферы. Раённыя ўлады бачаць і вырашаюць праблемы, раён становіцца больш прывабным, прыгажэе. Віталій Тадэвушавіч заклікаў прысутных цаніць і памнажаць тое, што маем, і ўпэўнена рухацца наперад, бо кожны з нас сам каваль свайго шчасця. І ў час электаральнай кампаніі, робячы ўсвядомлены выбар, мы не проста галасуем, а вырашаем будучыню сваю, дзяцей, краіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

1 час ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

1 час ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

2 часа ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

2 часа ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

2 часа ago

Почти 7 тыс. комбайнов выйдут на поля Беларуси во время уборочной кампании

В Беларуси к уборке урожая готовится парк из почти 7 тыс. комбайнов. Об этом сообщили…

3 часа ago