Адказвае старшыня камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна Аляксандр Бараноўскі:
– Атрымаць інфармацыю з базы працаздольных, але не занятых у эканоміцы грамадзянін можа толькі асабіста пра сябе. Для гэтага неабходна набыць электронны лічбавы подпіс, што для многіх непрацуючых грамадзян можа быць затратным, бо за генерацыю подпіса неабходна заплаціць. Таму прадугледжаны бясплатны варыянт – атрыманне ўнікальнага ідэнтыфікатара (логіна і пароля) для ўваходу ў асабісты кабінет на партале дзяржаўных паслугаў. Па дапамогу завяртайцеся ў службу “Адно акно” па месцы жыхарства (жыхары нашага раёна – у раённы выканаўчы камітэт).
Таксама па ўнікальны ідэнтыфікатар бясплатна можна звяртацца ў нацыянальны цэнтр электронных паслугаў (адрас: г. Мінск, пр. Машэрава, 25, пам. 200, аддзел продажу і абслугоўвання кліентаў. Графік работы: панядзелак-пятніца 8.00-19.00).
Скарыстацца логінам і паролем можна праз Адзіны партал электронных паслугаў. Пасля аўтарызацыі і ўваходу ў асабісты кабінет грамадзяніну неабходна выбраць паслугу 3.33.03 “Прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да незанятых у эканоміцы” і атрымаць адказ.
Таксама для атрымання інфармацыі аб тым, ці знаходзяцца звесткі пра вас у базе даных, можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. Зрабіць гэта ў Дзятлаўскім раёне можна па тэлефоне (нумары: 2-63-82, 2-25-10) або пісьмова (адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, каб №8), у тым ліку накіраваўшы запыт на адрас электроннай пошты камісіі (dyt-05@dyatlovo.gov.by). У гэтым выпадку для высвятлення асобы давядзецца паведаміць свой ідэнтыфікацыйны нумар, а таксама іншую інфармацыю, змешчаную ў дакуменце, які пацвярджае асобу.
Ірына СТЫРНІК
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…
5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…