Як “зарплата ў канверце” паўплывае на налічэнне пенсіі?

Дадатковы неафіцыйны заробак у выглядзе зарплаты “ў канверце” – гэта не выгадная прапанова ад наймальніка, а парушэнне заканадаўства з-за якога пацярпець могуць абодва бакі “здзелкі”.

Ірына Баравік, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама патлумачыла ўсе нюансы, якія павінны ведаць наймальнікі і работнікі:

– Пры працаўладкаванні, у першую чаргу, работнік і наймальнік павінны заключыць пісьмовы працоўны дагавор, экзэмпляры якога захоўваюцца ў абодвух бакоў. За парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму на работу наймальнік нясе адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў.

Працадаўцы, якія выплачваюць работнікам заработную плату, абавязаны за кошт уласных сродкаў з сумаў налічанай заработнай платы ажыццяўляць адлічэнні абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў памеры 34 % ад сумы налічанай заработнай платы.

Каб мінімізаваць сумы, якія накіроўваюцца ў ФСАН, асобныя суб’екты гаспадарання афіцыйна выплачваюць работнікам толькі мінімальна дапушчальную зарплату, астатнюю (як правіла, большую яе частку), згодна з ранейшай дамоўленасцю, выдаюць на рукі без адлюстравання яе ў бухгалтарскім уліку. Гэта і ёсць зарплата “ў канверце”.

Зразумела, што такая “схема” мае свае непрыемныя наступствы.

Так, памер пенсіі па ўзросце залежыць ад стажу работы і заработнай платы да прызначэння пенсіі, а права на працоўную пенсію па ўзросце і за выслугу гадоў – ад наяўнасці ўстаноўленага страхавога стажу.

Зарплата “ў канверце” пазбаўляе работніка пэўных прыступак яго сацыяльнай абароны і, у першую чаргу, гэта тычыцца пенсіі, бо яна налічваецца чалавеку, зыходзячы з той заработнай платы, якую атрымліваў гэты работнік у працэсе сваёй працоўнай дзейнасці, а менавіта з той яе часткі, якая афіцыйна занесена ў плацежную ведамасць. Перыяды, калі наймальнікі не ажыццяўлялі за работніка адлічэнняў абавязковых страхавых узносаў у бюджэт ФСАН, не будуць залічваць у стаж для прызначэння пенсіі.

У Рэспубліцы Беларусь да 2025 года ажыццяўлялася паэтапнае павелічэнне да 20 гадоў неабходнага пры назначэнні працоўнай пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду – так званага “страхавога стажу”. Толькі выплачваючы гэтыя ўзносы з афіцыйных сумаў зарплаты работнік можа разлічваць на атрыманне пенсіі і сацыяльную абарону.

Артыкулам 243-3 Крымінальнага кодэкса РБ прадугледжана крымінальная адказнасць наймальніка за наўмыснае неналічэнне і няўплату абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў бюджэт Фонду.

Як бачым, кожны работнік павінен памятаць, што, атрымліваючы “шэрую” зарплату ён рызыкуе працоўным стажам, правам на працоўны водпуск, аплатай “бальнічнага”, іншымі гарантыямі, а таксама кампенсацыяй у выпадку атрымання вытворчай траўмы. Не згаджайцеся на зарплату “ў канверце”, адстойвайце свае правы на сацыяльную абарону.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Влаги в почве достаточно для роста большинства сельскохозяйственных культур — Белгидромет

В Беларуси в почве содержится достаточно влаги для роста большинства сельскохозяйственных культур. Такая информация содержится в телеграм-канале Республиканского…

37 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” адсвяткавалі “Зажынкі”

На Дзятлаўшчыне паспявае багаты ўраджай збожжа, гаспадаркі актыўна ўключаюцца ва ўборачную кампанію-2026. 14 ліпеня ў…

44 минуты ago

Работнікі патрэбны, было б жаданне

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пазачарговае пасяджэнне камісіі райвыканкама па каардынацыі работы…

1 час ago

Малышам — не про «страшно», а про «важно»

Для детей дошкольного возраста мир полон открытий, но именно любознательность часто становится причиной опасных ситуаций.…

1 час ago

В графике Президента — тема животноводства. Александр Лукашенко посещает хозяйство, где разводят красную породу коров

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершает рабочую поездку в Оршанский район Витебской области, сообщает БЕЛТА. Глава…

4 часа ago

Более 20 тыс. абитуриентов подали документы в вузы за первые два дня приема

В вузы Беларуси за первые два дня основного приема документы подали более 20 тыс. абитуриентов.…

4 часа ago