20 чэрвеня старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік наведаў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, дзе перад калектывам выступіў са справаздачай аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за гэты год.

– Сярод больш дзесяці вызначаных прагнозных паказчыкаў па розных накірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўшчына не дасягнула планавых лічбаў толькі па трох, – зазначыў кіраўнік раёна, – у іх ліку – экспарт паслугаў. У “абласной скарбонцы” мы забяспечваем 57% гэтага паказчыка, што ажыццяўляецца за кошт санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”. Калі першы з іх “загружаны” адпачывальнікамі на 102%, то другі нязначна адстаў ад мінулагодніх лічбаў і паўплываў на раённую статыстыку.

Недавыканалі ў раёне і план па будаўніча-мантажных работах, на што паўплывала спыненне і перанясенне на больш позні тэрмін работ па ўзвядзенні новага пажарнага дэпо (фінансуецца за кошт рэспубліканскага бюджэту). Планаваўся сёлета ўвод у эксплуатацыю спіртасховішча Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, але з-за падыхода да аб’екта грунтовых водаў, праекціроўшчыкам давялося ўносіць карэкцівы ў план работ. Напрыканцы года спадзяёмся план выканаць.

Ніжэй за абазначаны з пачатку года ў раёне паказчык па выкананні тавараабароту. Гэта адбылося з-за памяншэння выручкі магазіна “Еўраопт”, спецыялісты аналізуюць сітуацыю.

У студзені-маі 2019 года пэўных вынікаў раён дасягнуў у аграрным сектары. Тэмп росту валавой прадукцыі тут склаў 102,8%. Па гэтым паказчыку лідзіравалі КСУПы “Дварэц-Агра”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”. На 62,3% павялічылася на Дзятлаўшчыне вытворчасць прадукцыі свінагадоўлі, на 2119 асобінаў – пагалоўе свіней.

Перасягнуў планавы паказчык індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі. Нарошчвалі аб’ёмы вытворчасці ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, “Дзятлаўскі сыраробны завод”, ТАА “Ізакам”.

Экспарт тавараў па раёне склаў 134,3% у параўнанні да аналагічнага перыяду 2018 года пры прагнозе 100,7%.

За студзень-красавік 2019 года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата аднаго работніка ў галінах эканомікі складала 713 рублёў, пратэрмінаванай запазычанасці па яе выплаце не зарэгістравана.

Ірына СТЫРНІК   

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации