Categories: Падзеі

Як распазнаць фальшывыя грошы

Кожны год у Беларусі выяўляюць некалькі сотняў фальшывых банкнот. Ахвярай фальшываманетчыкаў можа стаць любы чалавек. Аб тым, як распазнаць несапраўдныя купюры, карэспандэнтка газеты папрасіла расказаць начальніка Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка юстыцыі С. Я. Дарыпапу.

— Варта ведаць, што пераважная большасць канфіскаваных фальшывак — гэта долары. На тэрыторыі Гродзеншчыны асноўную масу падробак складаюць банкноты вартасцю 100 долараў ЗША (80% ад усіх выяўленых). З’яўляюцца ў абароце фальшывыя еўра, польскія злотыя. Здараюцца выпадкі збыту несапраўдных беларускіх рублёў, якімі найчасцей разлічваюцца на рынках, у кіёсках, са старымі людзьмі з дрэнным зрокам.

— Куды звяртацца, калі чалавек «займеў» фальшывую купюру?

— Калі грамадзянін упэўнены, што ў кашалёк трапіла падробка, ні ў якім разе нельга спрабаваць аддаць яе каму-небудзь у якасці доўгу, памяняць у пункце абмену валюты або разлічыцца ў магазіне. Трэба аднесці такія грошы ў міліцыю.

— Ці можа чалавек, які cумняваецца ў сапраўднасці купюры, прынесці яе да вас, у міжраённы аддзел камітэта судовых экспертызаў, для даследавання?

— Безумоўна. Даследаванне грашовых купюраў — адзін з відаў тэхнічнай экспертызы дакументаў, якую нашы спецыялісты выконваюць на платнай аснове. Калі купюра выклікае падазрэнні, можна самастойна параўнаць яе з сапраўднай. Падробкі беларускіх грошай нізкай якасці, іх лёгка адрозніць на выгляд. «Апазнанне» падазроных доларавых або рублёвых купюраў найлепш праводзіць, узброіўшыся павелічальным шклом. Прагледзьце грошы на святло, ці ёсць на іх вадзяныя знакі і ахоўная паласа. На расійскіх рублях на паласе ёсць тэкст «ЦБР 10» (50, 100, 500, 1000, 5000), які паўтараецца. На доларах — USA TEN, USA TWENTY, USA50, USA100. Вадзяны знак на доларах ЗША павінен паўтараць партрэт прэзідэнта, адлюстраванага на купюры. Разгледзьце купюру з абодвух бакоў, упэўніцеся, што фарба нідзе не расплываецца, выявы дакладныя, лініі суцэльныя, няма глянцавага бляску купюры. Літары і лічбы серыйнага нумара павінны знаходзіцца на аднолькавай адлегласці, строга на адной лініі (на фальшыўках яны часта «скачуць»).

Найчасцей і даволі прафесійна падрабляюць расійскія тысячарублёвыя купюры. Аднак вызначыць такую фальшыўку можна і без спецыяльных прыбораў па вадзяным знаку. На сапраўднай купюры размеркаванне тонаў няроўнае — то святлей, то цямней. На падробцы вадзяны знак аднатонны, цямнейшы, чым на арыгінале. Мікраперфарацыя ў выглядзе лічбы 1000 павінна быць пад гербам і злёгку на яго заходзіць (такая ж ёсць на пяцітысячных купюрах). Яе махляры робяць іголкамі або на спецыяльных машынках, таму з адваротнага боку падробкі адчуваюцца няроўнасці, якіх няма на сапраўдных грашах (тут дзірачкі роўныя, на дотык — без шурпатасці). Рэльефнасць надпісу «билет банка России» адчуваецца пры дотыку. На вонкавым баку сапраўднай купюры ёсць пазнака павышанай рэльефнасці для людзей з аслабленым зрокам — тры паласы і кропачка зверху.

І галоўная парада, якая дапаможа многім: мяняць валюту варта выключна ў банкаўскіх установах, у касіраў, не карыстаючыся паслугамі невядомых асобаў, нават калі яны стаяць у чарзе ў банку.

— Якое пакаранне прадугледжана за падробку грошай і збыт фальшывак?

— Паводле артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за выраб і захоўванне з мэтай збыту або збыт фальшывых купюраў можа быць назанчана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў. За паўторнае парушэнне або арганізаванае групай, або ў буйным памеры — пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Гутарыла І. СТЫРНІК 

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

17 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

26 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago