Пытанне: у мяне памерла маці.

Пакуль не магу займацца дакументамі, бо жыву ў іншай мясцовасці, аднак чула, што аформіць спадчыну неабходна на працягу 6 месяцаў. Якія будуць наступствы, калі спазнюся звярнуцца да натарыуса?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:

– Для афармлення сваіх спадчынных правоў вам неабходна прыняць гэту спадчыну. Для гэтага да заканчэння 6 месяцаў з моманту смерці вашай маці звярнуцца да натарыуса па апошнім месцы яе жыхарства.

Заканадаўца прадугледзеў і іншыя спосабы прыняць спадчыну па заканчэнні тэрміну ў 6 месяцаў. Напрыклад, гэта можа быць сумесная рэгістрацыя з памерлай па адным адрасе. Магчыма ж, вы прымалі меры па захаванні яе маёмасці на працягу гэага паўгода: выплацілі за свой кошт даўгі спадчынадаўцы ці атрымалі ад трэціх асобаў належныя ёй сумы грошай або ажыццяўлялі за свой кошт расходы на ўтрыманне маёмасці.

Калі гэта так, то спадчына была прынята вамі фактычна і часам яе прыняцця вы не абмежаваны.

Калі па нейкіх прычынах за адведзены час спадчына не была прынята, то аднаўляць тэрмін давядзецца ў судовым парадку. Трэба разумець, што нават у выпадку станоўчага вырашэння пытання вы істотна патраціцеся на адваката, судовыя выдаткі. Таму, на мой погляд, лепш пастарацца і паспець своечасова. Такія ж правілы дзейнічаюць нават тады, калі ёсць завяшчанне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

13 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago