Загар ‒ гэта пацямненне скуры, якое ўзнікае ў выпадку ўтварэння меланіну, асноўная мэта якога ‒ ахова скуры ад далейшага ўздзеяння сонечных прамянёў.
Аб тым, як загараць правільна, расказала доктар-дэрматолаг Дзятлаўскай ЦРБ Вераніка Емяльянчык:
‒ Перш за ўсё, хачу нагадаць пра несумненны карысць сонечнага загару. Так, дзякуючы ўльтрафіялетавым прамяням, актыўна выпрацоўваецца дастатковая колькасць вітаміну D і сератаніну ‒ “гармону шчасця”, павялічваецца колькасць антыцелаў у арганізме, што ўзмацняе яго супраціўленне розным інфекцыйнным і вірусным захворванням.
Тым не менш, сонечны загар можа нанесці шкоду. Празмерная колькасць ультрафіялету можа прывесці да паслаблення імунітэту, выклікаць хуткае старэнне скуры, гіперпігментацыю і дабраякасныя ўтварэнні ‒ себарэйныя бар’адаўкі, кератомы і нават меланому ‒ вельмі небяспечную форму раку.
Каб сонечныя прамяні прыносілі скуры толькі карысць, варта прытрымлівацца некалькіх простых правілаў знаходжання на сонцы:
‒ прымайце сонечныя ванны толькі раніцай да 10 гадзін і ўвечары пасля 18 гадзін. З 11 да 16 гадзін на сонца лепш не выходзіць зусім;
‒ загараць трэба паступова павялічваючы час знаходжання на сонцы на 10-20 хвілін кожны дзень;
‒ падчас загарання надзявайце капялюш і сонцаахоўныя акуляры, карыстайцеся сонцаахоўным крэмам;
‒ ляжаць трэба нагамі па накірунку да сонца, падчас загарання часцей піць чыстую ваду;
‒ нельга загараць з аголенымі грудзьмі ‒ асабліва гэта датычыцца жанчын (уздзеянне ўльтрафіялету павышае рызыку ўзнікнення мастапатыі);
‒ старайцеся не падвяргаць радзімкі доўгаму ўздзеянню сонечнага святла, а ўтварэнні асабліва вялікага памеру лепш заляпіць пластырам;
‒ сонечныя прамяні памяншаюць колькасць вітаміну С у арганізме, таму трэба часцей ужываць у ежу агародніну і садавіну.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…