У гімназіі № 1 горада Дзятлава  прайшоў раённы фестываль педагагічнага майстэртва “Ад ідэі да творчасці”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, вопытныя і маладыя педагогі.

З мэтай метадычнай падтрымкі педагогі сістэмы адукацыі раёна дзяліліся вопытам, накіраваным на павышэнне якасці прадметнага выкладання, прэстыжу педагагічнай прафесіі.

Адкрыла фестываль начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля  Белаус. Яна адзначыла, што ў сістэме адукацыі раёна працуюць творчыя педагогі, якія маюць значныя дасягненні на ўзроўні вобласці і рэспублікі.

Загадчыца Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кулеш зазначыла, што фестываль – гэта прэзентацыя і апрабацыя педагагічнай тэхнікі як вопытных педагогаў, чый вопыт правераны часам (Алена Баковіч, настаўніца біялогіі Новаельнянскай сярэдняй школы, Наталля Клімец, настаўніца геаграфіі гімназіі № 1 горада Дзятлава, Святлана Кетко, настаўніца інфарматыкі гімназіі № 1 горада Дзятлава, Людміла Самусевіч, настаўніца біялогіі Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы), так і маладых педагогаў раёна, якія толькі пачынаюць сваё ўзыходжанне да вяршынь, але ўжо імкнуцца падзяліцца сваімі напрацоўкамі (Анастасія Рагойжа, настаўніца рускай мовы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы).

Вопытам работы па фарміраванні даследчых кампетэнцый навучэнцаў і развіцці пазнавальнай актыўнасці праз даследчую дзейнасць дзяліліся Алена Баковіч і Людміла Самусевіч.

Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці сучаснай школы з’яўляюцца інфарматызацыя, прафесійнае і жыццёвае самавызначэнне навучэнца, стварэнне адукацыйнага асяроддзя для дзяцей з індывідуальнымі адукацыйнымі запатрабаваннямі. Вопыт работы па гэтых накірунках таксама прэзентаваўся ў час правядзення фестывалю (“Электронны рабочы сшытак як дыдактычны сродак дыстанцыйнага навучання”, Лідзія Жых, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дварэцкай сярэдняй школы; “Практыка-арыентаваны падыход – аснова працоўнага навучання”, Святлана Філатава, настаўніца працоўнага навучання Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; “Стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя на шляху да інклюзіўнай адукацыі”, настаўнікі-дэфектолагі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава).

У час фестывалю ўдзельнікі маглі наведаць дзесяць майстар-класаў, якія праводзілі педагогі гімназіі № 1, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ, Вензавецкага, Хвінявіцкага і Раклевіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ. Настаўнікі практычна дэманстравалі, як будуюць работу з навучэнцамі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікі фестывалю адзначылі, што заняткі ў майстар-класах далі магчымасць авалодаць новымі творчымі спосабамі вырашэння педагагічных праблем, садзейнічалі павышэнню матывацыі да самаўдасканалення.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации