Суіцыдальныя паводзіны – лад мыслення і паталагічная форма дзеянняў пасіўнага тыпу, надзвычай небяспечны спосаб вырашэння жыццёвых праблем.

З тэарэтычнага пункту гледжання самагубства – прагназуемая з’ява, якую можна прадухіліць. Устаноўлена, што самагубствы часцей здзяйсняюцца ў дыяпазоне ад 15 да 25 гадоў і ў пажылым узросце – пасля 70. Па статыстыцы, штогадовая смяротнасць з-за суіцыду ў свеце складае каля 1 % усіх смяротных выпадкаў. Мужчыны становяцца ахвярамі суіцыдальных дзеянняў у чатыры разы часцей, чым жанчыны.

Хоць на працягу некалькіх стагоддзяў праводзіліся шматлікія вывучэнні пытання з мэтай даць тэарэтычнае абгрунтаванне гэтай з’яве, на сёння адсутнічае адзіная тэорыя, якая тлумачыць біялагічную прыроду самагубстваў. Сярод асноўных прычын суіцыду выдзяляюць генетычную схільнасць, нізкі ўзровень жыцця ў сям’і, страту блізкага чалавека, праблемы ў сямейных адносінах, псіхалагічныя і фізічныя траўмы, атрыманыя ў дзіцячым узросце, алкагалізм і наркатычную залежнасць.

Задача папярэджання суіцыдаў заключаецца ва ўменні распазнаць прыкметы небяспекі, прыняць індывіда як асобу, устанавіць давяральныя ўзаемаадносіны. Чалавек, які збіраецца стаць на шлях самазнішчэння, мае патрэбу ва ўвазе. Ён хоча, каб яго выслухалі, не асуджаючы, абмеркавалі з ім яго боль ці праблему. Трэба гэта ведаць самому і пры неабходнасці накіраваць чалавека ў крызіснай сітуацыі да спецыяліста, які акажа дапамогу.

У Дзятлаўскім раёне (як і ўсёй Рэспубліцы Беларусь) дапамога і лячэнне ў псіхолага, доктара-псіхатэрапеўта, доктара псіхіятра-нарколага аказваецца ў дзяржаўных установах аховы здароўя бясплатна. Таксама кругласутачна працуе “Тэлефон даверу 170” па аказанні псіхалагічнай дапамогі на ананімнай бясплатнай аснове.

Па аказанне псіхалагічнай і псіхатэрапеўтычнай дапамогі можна звярнуцца ў Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу, папярэдне патэлефанаваўшы на нумар 6-48-36 ці звярнуцца асабіста па буднях з 8 да 16 гадзін. Пры ўзнікненні экстраннай сітуацыі, пагрозы жыццю блізкага чалавека, пры выказванні ім суіцыдальных намераў неабходна неадкладна выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі па тэлефоне 103.

Барыс ОТЧЫК,
доктар псіхіятр-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации