На пытанні жыхароў раёна адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава.

Пытанне: з 1 кастрычніка 2022 года ўводзіцца дадатковы від пенсійнага страхавання – добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі. Ці прадугледжаны іншыя фінансавыя стымулы для ўдзельнікаў новай праграмы?

Адказ: прадугледжаны. Па-першае, ільгота па падаходным падатку. Так, работнікам прадастаўляецца права на атрыманне сацыяльнага падатковага выліку на суму аплачаных за кошт сродкаў работніка страхавых узносаў на будучую накапляльную пенсію. Гэта значыць, што памер заробка работніка, з якога наймальнікам вылічваецца падаходны падатак (13 %), будзе паменшаны на велічыню страхавога ўзносу, аплачанага за кошт сродкаў работніка.

Па-другое, дадатковыя накапляльныя пенсіі таксама вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асобаў.

Па-трэцяе, гэта магчымасць атрымання ў спадчыну пенсійных накапленняў.

Па-чацвёртае, гарантыя іх захаванасці: ажыццяўленне добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі ўскладзена на дзяржаўную страхавую арганізацыю – рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства “Стравіта”. Дзяржава гарантуе страхавыя выплаты па дагаворах страхавання, заключаных гэтым страхавым прадпрыемствам.

Пытанне: якія ўмовы прыняцця ў спадчыну сабранай сумы дадатковай накапляльнай пенсіі ў выпадку смерці работніка?

Адказ: калі смерць надышла да дасягнення работнікам агульнавызначанага пенсійнага ўзросту, яго спадчыннікам выплачваецца сума ў памеры сумы фактычна аплачаных страхавых узносаў (з улікам даходнасці) за вылікам расходаў страхаўшчыка на вядзенне справы.

У выпадку, калі смерць работніка надышла пасля дасягнення агульнавызначанага пенсійнага ўзросту і ён не паспеў атрымаць усю належную яму суму страхавога забеспячэння, астатак назапашанай сумы таксама выплачваецца яго спадчыннікам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

3 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

3 часа ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

4 часа ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

24 часа ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago