Кожны з вас, напэўна, хоць раз у жыцці марыў здымацца ў кіно ці ўяўляў сябе ў кадры кінафільма ў ролі таго ці іншага героя. І колькі б мы ні ведалі пра тое, як ствараюць фільмы, пабываць па той бок экрана цікава заўсёды. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” дапамагла навучэнцам гімназіі № 1 горада Дзятлава акунуцца ў свет кінематографа.
Дакрануцца да гісторыі нацыянальнага кіно дазволіла экскурсія ў музей кінастудыі. Асаблівая ўвага была нададзена дэманстрацыі вытворчых цэхаў і творчых майстэрняў, дзе гімназісты змаглі ўбачыць, як нараджаюцца фільмы. Супрацоўнік-гід правёў іх у зброевы склад, касцюмерныя, рэквізітныя, здымачныя павільёны і расказаў шмат займальных гісторый са сцэнічных пляцовак. А здымаліся тут “Белыя Росы”, “Ідзі і глядзі”, “Прыгоды Бураціна”, “Зорны хлопчык”, “Чорны замак Альшанскі” і іншыя вядомыя фільмы.

Адзін дзень у кінастудыі стаў не толькі займальным падарожжам па кінематаграфічнай спадчыне Беларусі, але і магутнай крыніцай натхнення для маладога пакалення Беларусі.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 7 класа гімназіі № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga