Як на Дзятлаўшчыне змагаюцца з вірусам?

Нягледзячы на тое, што абстаноўка з захворваннем на каранавірус у нашым раёне больш-менш стабілізавалася, расслабляцца па-ранейшаму не варта.

І не толькі ў пытаннях вакцынацыі, але і выкананні супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

На якія важныя нюансы трэба звярнуць увагу, расказала галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.

– Алена Вячаславаўна, ці прытрымліваюцца дзятлаўчане супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў?

– На мінулым тыдні мы разам са спецыялістамі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выязджалі на маніторынг гандлёвых аб’ектаў. Прыемна парадаваў той факт, што пры наведванні магазінаў усе пакупнікі былі ў масках.

– А дзе трэба іх насіць?

– Рэкамендуецца надзяваць маскі пры наведванні грамадскіх месцаў, у транспарце і машынах таксі, памяшканнях паліклінік і амбулаторый, магазінах і іншых аб’ектах, дзе немагчыма захоўваць бяспечную сацыяльную дыстанцыю, якая складае 1,5-2 метры.

– Як часта спецыялісты-эпідэміёлагі правяраюць установы нашага раёна, якія парушэнні знаходзяць?

Маніторынгі праводзім штотыднёва ў арганізацыях, дзіцячых установах, на прадпрыемствах, гандлёвых аб’ектах, у тым ліку там, дзе нядаўна былі выяўлены выпадкі захворвання. На жаль, парушэнні супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў сустракаюцца і цяпер, прычым, як правіла, для іх ухілення не патрабуецца вялікіх матэрыяльных затрат. Напрыклад, сцерлася разметка аб дыстанцыраванні, не запраўлены антысептыкам дазатары, адсутнічае інфармацыя аб прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі і іншыя.

– Ці праўда, што ў калектывах, дзе адзначаюцца выпадкі захворвання, патрабаванні становяцца больш жорсткімі?

Пры выяўленні работнікаў з каранавіруснай інфекцыяй распрацоўваюцца планы прафілактычных мерапрыемстваў, па рэкамендацыі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі загадам кіраўніка арганізацыі ўводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, скіраваных на спыненне распаўсюджвання віруса з улікам канкрэтных абставінаў і нюансаў, у тым ліку абавязковае нашэнне масак.

– Чаму варта асцерагацца новых штамаў каранавірусу?

– Бо мы яшчэ не дасягнулі калектыўнага імунітэту. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым больш упэўненасці з’явіцца ў тым, што вірус не зможа знайсці для сябе “ахвяру” са слабой імуннай сістэмай, не размножыцца і не перадасца далей, значыць, аслабне і “згасне”, будзе праяўляцца як адзінкавыя выпадкі.

– А колькі ў нашым раёне прышчэпленых жыхароў?

– Ужо больш за 42 %, і гэта лічба з кожным днём расце. У чарговы раз заклікаю ўсіх прайсці вакцынацыю ад COVID-19. Статыстыка штодзённа пацвярджае – хто прышчэплены, той больш абаронены ад цяжару гэтай хваробы.

– Ці ёсць тыя, хто праходзіць рэвакцынацыю?

Безумоўна. Мы ўжо пачалі ўводзіць брустверныя вакцыны прэпаратам “Спутник лайт”. Большасць паўторна прышчэпленых – гэта медыкі, эпідэміёлагі, работнікі Казлоўшчынскага дома-інтэрната, словам, тыя спецыялісты, якія на Дзятлаўшчыне ў свой час былі вакцынаваны самымі першымі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

16 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

21 час ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago