Новы турыстычны сезон не за гарамі. Напярэдадні яго Дзятлаўскі раённы турінфацэнтр падрыхтаваў поўны даведнік па адпачынку ў нашым дзіўным краі.

Дырэктар цэнтра Аляксей Ківуля расказаў, як можна спланаваць знаёмства з Дзятлаўшчынай:

– У новым турыстычным сезоне мы прапануем падарожжы па маршрутах, якія ўжо сталі папулярнымі: пешыя “Мястэчка Дзятлава”, “Дарогамі Дзятлаўшчыны” з аўдыягідам; сплавы на байдарках “Шчара – рака партызанская”, “Па хвалях Моўчадзі”, “Прынёманскія краявіды”; веласіпедны “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”; камбінаваны “Ад цара да самавара”, які ўключае ў сябе і сплавы на байдарках, і знаёмства з гісторыяй аграгарадка Дварэц. У мінулым годзе адкрыўся маршрут “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы”. На інтэрактыўных пляцоўках можна будзе папрактыкавацца ў веданні флоры і фаўны, а дапамогуць у гэтым “Гаевы дзед” са сваімі “ўнучкамі”.

 Як можна ўсёй сям’ёй цікава правесці час у выхадныя?

– Наш турінфацэнтр прапануе жыхарам і гасцям Дзятлаўшчыны шэсць варыянтаў тураў выхаднога дня. Яны ўключаюць наведванне Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, музея “Дзеці ліхалецця” ў гарпасёлку Наваельня, майстар-класаў у мясцовых рамеснікаў – ганчара Анатоля Кардаша і майстра па лозапляценні Сяргея Балыкова, наведванне храмаў і іншых выдатных мясцін раёна.

– Якія яшчэ віды адпачынку карыстаюцца папулярнасцю?

– Гэта, напрыклад, майстар-класы па беларускіх народных гульнях і танцах “Як гулялі і бавілі час нашы продкі”, “Шчыра вітаем, у госці запрашаем!”, якія распрацавалі і праводзяць для гасцей работнікі Дварэцкага дома культуры.

Застаецца папулярным сярод гасцей і жыхароў Дзятлаўшчыны паляўнічы турызм і паслугі сезоннага палявання, якія прадастаўляюцца Дзятлаўскім лясгасам, а таксама адпачынак на аграсядзібах “Каля дуба”, “Накрышкі”, “Родник”; лячэбна-аздараўленчы і медыцынскі турызм – у санаторыях “Радон” і “Альфа Радон”.

– Чым яшчэ можа здзівіць турыстаў Дзятлаўшчына?

– Мы асабліва рэкамендуем гасцям трапіць на традыцыйнае свята ў вёсцы Охонава – абрад “Юр’е”, які штогод 5 мая праводзіцца Новаяльнянскім домам культуры. Гэта жывая этнаграфія, якую не знайсці ў падручніках. Яшчэ адна навінка турыстычнага сезона – тэатралізаваная экскурсія “Штэтл: ажыўшыя гісторыі Дзятлава”. У час  экскурсіі ўдзельнікі змогуць зазірнуць у імправізаваную аптэку і гасцініцу, пазнаёміцца з мясцовым краўцом і кавалём, даведацца іх гісторыі і нават прадэгуставаць традыцыйную яўрэйскую булку – халу з духмяным чаем у імправізаванай чайнай.

– Як можна заказаць экскурсію?

– Усю неабходную інфармацыю і дапамогу ў заказе экскурсій і паслуг, браніраванні месцаў пражывання і харчавання заўсёды можна атрымаць у нашым турыстычным інфармацыйным цэнтры, які размешчаны па вуліцы Леніна, 18, па тэлефоне 8 (01563) 3-25-58, а таксама на афіцыйным сайце Дзятлаўскага райвыканкама, перайшоўшы па ўкладках “Сацыяльная сфера – Турызм і адпачынак”, і на інфармацыйных стэндах у цэнтры горада. Акрамя гэтага, турінфацэнтр вядзе актыўнае жыццё ў сацсетках пад назвай Visit_Dyatlovo, дзе можна падрабязна даведацца пра ўсе турыстычныя паслугі нашага раёна, паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, выйграць галоўны прыз – бясплатную экскурсію з аўдыягідам.

Мы хочам, каб кожны, хто прыязджае да нас, забіраў з сабой не толькі фатаграфіі, але і гісторыю, якую захочацца расказаць сябрам. А нашы землякі адкрывалі для сябе родны горад і яго наваколлі з нечаканага, новага боку.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации