Чырвонаармейскі выбарчы ўчастак № 11 размешчаны ў першай дзятлаўскай школе. Таму на перапынках там гаманліва.
У першыя дні датэрміновага галасавання школьнікам-пачаткоўцам, якія да гэтага не бачылі абсталявання для выбараў, было надта ж цікава: што ж тоіцца там – за цёмна-зялёнымі шторамі – можа, якія дзівосы? А калі ўдавалася гарэзам хоць на хвілінку зазірнуць, расчаравана адыходзілі і супакойваліся. Ну, хіба сталамі здзівіш: такое ёсць і ў класах!
А вось асабіста мяне адна рэч зацікавіла – трафарэты. Для людзей з праблемамі зроку.
– Ужо другая выбарчая кампанія не абыходзіцца без гэтага“прыстасавання”, – расказала старшыня выбарчай камісіі ўчастка №11 Людміла Канавалік. – Раней былі толькі лупы.
Карыстацца трафарэтам людзям з зусім кепскім зрокам ці невідушчым проста:яны “бачаць” пальцамі, за каго аддаюць свой голас – першага кандыдата, другога, трэцяга або чацвёртага прэтэндэнта, ці наогул супраць усіх. На трафарэце – кружочкі, квадраты і прамавугольнік. Па кружках “чытаецца” кандыдат, у квадрат ставіцца пазначэнне, напрыклад “галачка”, за каго галасуе, а ў прамавугольніку – голас супраць усіх прэтэндэнтаў.
Трафарэт у дзеянні мы не пабачылі. Але пераканаліся ў тым, што для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ствараюцца апошнім часам неабходныя ўмовы.
– У нас кабінкі зроблены прасторныя, — зазначыла старшыня камісіі, — каб можна было туды заехаць і ў калясцы.
Так, можна “заказаць” галасаванне на даму. Але калі чалавек не закрыўся ў чатырох сценах, вядзе, нягледзячы на інваліднасць, актыўны лад жыцця, то і на выбарчым участку для яго павінна быць створана безбар’ернае асяроддзе.
Да нашай размовы далучылася і Валянціна Лейтар, якая прыйшла на ўчастак прагаласаваць датэрмінова.
– Я за сваё жыццё не прапусціла ніводных выбараў. Хутка мой выбарчы стаж будзе з паўстагоддзя. Таму магу па праву сведчыць, што апошнім часам да людзей з абмежаванымі магчымасцямі пачалі адносіцца з належнай увагай. Калі мы, здаровыя людзі, маем магчымасць прыйсці на выбары, то чаму павінны быць абдзелены інваліды. Хочуць прагаласаваць у дзень выбараў – калі ласка! Хочуць датэрмінова – ёсць магчымасці. І гэта вельмі правільна!
Цяпер раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” налічвае 28 чалавек. А ўвогуле на Дзятлаўшчыне каля 70 чалавек, якія маюць першую ці другую групу інваліднасці па зроку. Па словах старшыні арганізацыі Святланы Крэйдзіч, яны маюць намер прыняць актыўны ўдзел у выбарах.
Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…