Як гаджэты ўплываюць на сучасных дзяцей

Сёння ўжо нікога не здзіўляе трохгадовае малое з сотавым тэлефонам, планшэтам ці іншым гаджэтам у руках.

А падлеткаў без іх увогуле немагчыма ўявіць. Што ж адбываецца з дзецьмі пад уплывам гаджэтаў, як гэта адбіваецца на іх зроку і псіхіцы?

Несфарміраваная псіхіка, як губка, убірае ў сябе ўсё добрае і дрэннае, што нясуць у сабе электронныя прылады, –сцвярджае ўрач-педыятр Таццяна Чыгір. –Псіхіка дзіцяці падстройваецца пад тэхнічныя прылады, у выніку мяняецца мысленне і ўспрыманне. Яркія зрокавыя вобразы выклікаюць моцныя эмоціі, але пакідаюць раўнадушным мысленне. У выніку галоўнымі каналамі ўспрымання становяцца зрок  і слых. Мозг насычаецца ўражаннямі, але адчувае дэфіцыт у тактыльных, нюхальных і датыкальных адчуваннях. Нельга сцвярджаць адназначна, аднак у большасці выпадкаў гэта ўплывае адмоўна. Дзіця аўтаматычна вызваляецца ад неабходнасці актывізаваць сваё ўяўленне, яму ўжо прапануюць гатовую стэрэатыпную форму і яркі стымул. Гэта можа прывесці да таго, што малое будзе фантазіраваць у адной плоскасці, якую яму прапануе сучасная індустрыя віртуальная свету. Такія захапленні не стымулююць ні фантазію, ні ўяўленне, ні творчае мысленне. Акрамя таго, адсутнасць рэальных стасункаў з навакольным светам можа прывесці да развіцця замкнутасці, некамунікабельнасці і негатоўнасці да жыцця ў соцыуме.

Сур’ёзную нагрузку зазнае і зрок дзіцяці. Найбольшую небяспеку тут тояць у сабе смартфоны, якія маюць адносна невялікі блікуючы экран і заўсёды даступныя. Адна з прычын блізарукасці пры выкарыстанні смартфонаў – адсутнасць фіксацыі на патрэбнай адлегласці. У выніку дзіця можа глядзець на экран настолькі блізка, насколькі яму зручна, а гэта выклікае празмернае напружанне вачэй.

Акрамя таго, у дзіцяці, якое многа і часта гуляе ў “стралялкі”, скажаецца светаўспрыманне: малое асацыіруе сябе з бессмяротным камп’ютарным героем і прывыкае да таго, што, калі яго “забілі”, можна пачаць гульню зноў. Пачуццё самазахавання прытупляецца, і ўжо на вуліцы яму здаецца, што можна з лёгкасцю і без рызыкі для жыцця здзейсніць які-небудзь неверагодны трук. Дзіця пачынае лічыць, што гэта норма – рашаць канфлікты з выкарыстаннем сілы і зброі. Яно нават не імкнецца ўладзіць сваркі ў рэальным жыцці мірным шляхам, бо проста не ўмее гэтага рабіць.

Марыя ПАПОВА

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

4 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

4 часа ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

4 часа ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

5 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

5 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

6 часов ago