Як атрымаць карысць з нерэалізаваных чэкаў “Маёмасць”

Напэўна, многія памятаюць сертыфікаты з выявай Мірскага замка і дзяржаўнай сімволікі.

Гэта імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць”, дзякуючы  якім многія фізічныя асобы сталі акцыянерамі прадпрыемстваў, на якіх працавалі. Але калі ў кагосьці сертыфікаты ўсё яшчэ не выкарыстаны, абмен чэкаў “Маёмасць” на акцыі беларускіх прадпрыемстваў ідзе дагэтуль. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2020 года № 677 тэрмін абарачэння чэкаў “Маёмасць” падоўжаны да 31 снежня 2022 года.

Сёння чэкамі “Маёмасць” можна распарадзіцца наступным чынам:

  • абмяняць іх на акцыі прадпрыемстваў праз адасобленыя падраздзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк”;
  • падарыць або завяшчаць блізкаму сваяку, каб ужо той, у сваю чаргу, мог абмяняць чэкі на акцыі.

Распарадзіцца чэкамі “Маёмасць” можа толькі іх уладальнік, пазначаны ў сертыфікаце. Пры абмене чэкаў на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабкі, дзеда, бацькоў мужа ці жонкі) пры ўмове, што дорацца (атрымоўваюцца  ў спадчыну) толькі чэкі, выдадзеныя гэтым асобам, але ў суме не больш за 250 чэкаў “Маёмасць” на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Калі вы страцілі сам сертыфікат, яго можна аднавіць, звярнуўшыся ў банк, паколькі даныя аб чэках і іх уладальніках захоўваюцца ў ААТ “ААБ Беларусбанк”. Перш за ўсё неабходна высветліць: у якім аддзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк” ажыццяўляюцца аперацыі па абмене чэкаў “Маёмасць” (абмен на акцыі, дарэнне); акцыі якіх прадпрыемстваў прапануюцца да абмену.

Гэта можна таксама зрабіць, патэлефанаваўшы на кароткі нумар банка 147 альбо паглядзець спісы на сайце ААТ “ААБ “Беларусбанк”.

Захоўваецца ранейшы парадак абмену чэкаў “Маёмасць” праз аддзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк” пры звароце грамадзяніна, на якога адкрыты спецыяльны чэкавы рахунак. Пры асабістым звароце неабходна прад’явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат чэкаў “Маёмасць”, заключыць дагавор. Праз некаторы час на ваш адрас прыйдзе выпіска па ліку “дэпо”, якая пацвярджае наяўнасць у вас акцый.

У структурных падраздзяленнях ААТ “ААБ Беларусбанк” для абмену на чэкі “Маёмасць” жыхарам Гродзенскай вобласці прапануюцца акцыі 173 ААТ, з якіх 16 размешчаны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Пры выбары прадпрыемстваў, акцыі якога вы хочаце атрымаць, узнікае пытанне, якія з іх плацяць дывідэнды  ці хаця б чагосьці вартыя? Інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў можна знайсці на сайце адзінага партала фінансавага рынку Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, для доступу да якога дастаткова мець выхад  у Інтэрнэт. Таксама варта памятаць, што абмен чэкаў “Маёмасць” прадугледжвае норму абмену: у большасці выпадкаў мяняюць 1 чэк на 1 акцыю, але на некаторых прадпрыемствах за 1 акцыю з вас возьмуць 3-4 чэкі, а ў некаторых выпадках нават больш.

Абмен чэкаў “Маёмасць” на акцыі прадпрыемстваў – добры спосаб прымерыць на сябе ролю акцыянера. Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і згодна з заканадаўствам надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама продаж, дарэнне і атрыманне ў спадчыну акцый. Зрэшты, калі вас цікавяць грошы, вы можаце прадаць акцыі праз прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер у гандлёвай сістэме ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

17 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

18 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

19 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago