Як атрымаць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу?

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2025 года № 648 “Аб мерах па рэалізацыі дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва” зацверджана Палажэнне аб парадку ўліку даходаў і разліку сярэднедушавога дахода сям’і (грамадзяніна) для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Больш падрабязна патрабаванні нарматыўнага дакумента патлумачыла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:

– Пастановай актуалізаваны парадак разліку даходаў для атрымання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Так, для сям’і ён вызначаецца шляхам дзялення сумы даходаў усіх членаў на 12 месяцаў (3 месяцы – пры звальненні ў сувязі з ліквідацыяй) і на колькасць членаў сям’і, уключаных у яе састаў.

Для грамадзяніна – шляхам дзялення сумы яго даходаў на 12 месяцаў (3 месяцы – пры звальненні ў сувязі з ліквідацыяй).

Пералік даходаў, якія ўлічваюцца, не змяніўся і ўключае ўсе асноўныя іх віды: заработную плату, пенсіі, стыпендыі, даходы ад прадпрымальніцтва, аліменты, матэрыяльную дапамогу і іншыя.  Нагадаю, што дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў выглядзе: па-першае, штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці; па-другое, сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі расходаў на набыццё падгузнікаў (трусікаў), упітваючых прасцін (пялюшак), уралагічных пракладак (укладышаў); па-трэцяе, у выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца пры ўмове, што сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэйшы за крытэрый патрэбы (з 1 лістапада 2025 года гэта 491,09 рубля).

Шматдзетным сем’ям такая дапамога прадастаўляецца, калі сярэднедушавы даход не большы за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбы (з 1 лістапада 2025 года – 564,75 рубля).

Аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца, калі чалавек трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю пры ўмове, што сярэднедушавы даход не большы за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбы (з 1 лістапада 2025 года – 736,64 рубля).

Сацыяльная дапамога на набыццё падгузнікаў (трусікаў), упітваючых прасцін (пялюшак), уралагічных пракладак (укладышаў) прадастаўляецца незалежна ад велічыні даходу сям’і дзецям-інвалідам, якія маюць 4-ю ступень страты здароўя, і інвалідам І групы на падставе праграмы рэабілітацыі або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбе ў рэчах гігіены пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць расходы на іх набыццё.

Забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця прадугледжана для сем’яў, дзе даход ніжэйшы за крытэрый патрэбы (з 1 лістапада 2025 года – 491,09 рубля). Пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей адначасова гэты від дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі прадастаўляецца незалежна ад узроўню даходу.

Заява аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі падаецца грамадзянінам у службу “адно акно” райвыканкама ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, каб. 2, а таксама па тэлефоне 3-03-20.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

8 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

12 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

16 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

16 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

17 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

2 дня ago