Як аформіць апеку над паўналетнім недзеяздольным або абмежавана дзеяздольным?

Апека і папячыцельства ўстанаўліваюцца для абароны асабістых немаёмасных і маёмасных правоў і законных інтарэсаў паўналетніх асоб, якія прызнаны судом недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

Служба “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры 4.3 “прыняцце рашэння аб устанаўленні апекі (папячыцельства) над паўналетнім і прызначэнні апекуна (папячыцеля)”, прадугледжанай пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.

ДАВЕДАЧНА

У адпаведнасці з артыкулам 32 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь апека ўстанаўліваецца, у прыватнасці, над грамадзянамі, прызнанымі судом недзеяздольнымі. Апекуны з’яўляюцца прадстаўнікамі падапечных у сілу закона (законнымі прадстаўнікамі) і здзяйсняюць ад іх імя і ў іх інтарэсах усе неабходныя здзелкі. У адпаведнасці з артыкулам 33 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь папячыцельства ўстанаўліваецца, у прыватнасці, над грамадзянамі, абмежаванымі судом у дзеяздольнасці. Папячыцелі даюць згоду на здзяйсненне тых здзелак, якія грамадзяне, што знаходзяцца пад папячыцельствам, не маюць права здзяйсняць самастойна. Папячыцелі аказваюць падапечным садзейнічанне ў ажыццяўленні імі сваіх правоў і выкананні абавязкаў, а таксама ахоўваюць іх ад злоўжыванняў з боку трэціх асоб. Для прыняцця рашэння аб устанаўленні апекі (папячыцельства) над паўналетнім і назначэнні апекуна (папячыцеля) неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” і прадаставіць наступныя дакументы:

заяву;

пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу кандыдата ў апекуны (папячыцелі);

аўтабіяграфію кандыдата ў апекуны (папячыцелі);

адну фатаграфію заяўніка памерам 30 x 40 мм;

медыцынскую даведку аб стане здароўя кандыдата ў апекуны (папячыцелі);

дакумент, які пацвярджае наяўнасць падставы прызначэння апекі (папячыцельства).

Службай “адно акно”, у рамках выканання ўскладзеных на яе функцый і задач, самастойна запытваюцца: — даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і саставе сям’і кандыдата ў апекуны (папячыцелі); — звесткі аб тым, ці мае кандыдат у апекуны (папячыцелі) судзімасць за наўмысныя злачынствы або ці асуджаўся за наўмысныя цяжкія або асабліва цяжкія злачынствы супраць чалавека; — звесткі аб тым, ці пазбаўляўся кандыдат у апекуны (папячыцелі) бацькоўскіх правоў, ці было раней у дачыненні да яго адменена ўсынаўленне (удачарэнне); — звесткі аб тым, ці прызнаваліся дзеці кандыдата ў апекуны (папячыцелі) маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, ці адхіляўся кандыдат у апекуны (папячыцелі) ад абавязкаў апекуна (папячыцеля) за неналежнае выкананне ўскладзеных на яго абавязкаў (пры неабходнасці).

Плата за здзяйсненне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца. Максімальны тэрмін яе ажыццяўлення – 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – адзін месяц.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Станислава ГАНЧАР,

галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

7 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

7 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

8 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

8 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

8 часов ago