Дзятлаўскае раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь” прадаўжае актыўную работу па прыцягненні новых староннікаў і павелічэнні колькасці партыйцаў.
Чарговая сустрэча старшыні раённага аддзялення партыі Аляксандра Бараноўскага адбылася з калектывам дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава.
– Беларуская партыя “Белая Русь”, – расказаў Аляксандр Станіслававіч, – стаяіць на пазіцыях Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае курс на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, сацыяльна арыентаваную палітыку, традыцыйныя каштоўнасці, абарону правоў і законных інтарэсаў працоўных, дынамічнае развіццё краіны.
Дзятлаўчане, і члены “Белай Русі” не выключэнне, уносяць свой уклад у паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, а дасягненняў нямала: па надоях малака на адну карову Дзятлаўшчына ўваходзіць у топ-трыццаць лепшых раёнаў Беларусі і атрымлівае лічбу ў 7,5 тысяч літраў. Устойліва развіваюцца раённыя прамысловыя прадпрыемствы. Самы значны ўнёсак па паступленні даходаў у мясцовы бюджэт сёлета зрабілі Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, санаторый “Радон”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, ТАА “Ізакам”.
Рады Беларускай партыі “Белая Русь” актыўна папаўняюцца новымі членамі, у рэспубліцы нас 75 000 чалавек, на Дзятлаўшчыне – 302.
У пацвярджэнне сваіх слоў Аляксандр Бараноўскі ўрачыста ўручыў партыйныя білеты новым членам з ліку работнікаў дзіцячага сада і павіншаваў цяпер ужо аднапартыйцаў з уступленнем у актыўны этап грамадска-палітычнага жыцця.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…
На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…
Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…
Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…
ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…
Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…