Ядвіга Іодчык: “Трэба пастаянна рухацца і працаваць патрошку” (+відэа)

Асенняя пара – шчодрая не толькі на багаты ўраджай, але і адметныя даты.

Сёлета свой чарговы юбілей сустрэла жыхарка вёскі Кашкалы нашага раёна Ядвіга Іодчык. У межах праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” павіншаваць юбілярку адправілася загадчыца сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская разам з таленавітым музыкантам Чэславам Свібам і сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча.

Творчы калектыў прывёз Ядвізе Генрыхаўне шчырыя пажаданні, прыемныя падарункі і ўжо традыцыйную добрую народную песню. Знаёмае ўсім беларусам “Цячэ вада ў ярок” жанчына звонка падхапіла разам з артыстамі: не толькі праспявала любімыя радкі песні, але і нагой тупнула ад душы. А затым расказала пра жыццё-быццё, сям’ю і захапленні.

– Нарадзілася я на хутары Цехавая, што каля Падвялікага, – пачынае аповед жанчына і тут жа рушыць мае стэрэатыпы пра жыццё хутаран. – У нас было вельмі весела: чатырнаццаць хат, вакол лясок, ягады, грыбы, шмат моладзі. У нашай хаце амаль штовечар грымелі танцы, песні. А мы, тады яшчэ малыя, глядзелі на старэйшых і таксама скакалі за печкай. На сяло да  нас прыходзіла моладзь з навакольных вёсак са сваім баянам. На Вялікдзень абавязкова хадзілі валачобнікі.

Прасторны гасцінны дом пабудаваў сам бацька Ядвігі Іодчык, які працаваў будаўніком. Матуля была сапраўднай гаспадыняй у доме, гадавала дванаццаць дзяцей. Бацькі сваім клопатам і любоўю выхавалі ўсіх добрымі, працавітымі і дружнымі. Нават праз шмат гадоў сувязь  Ядвігі Генрыхаўны з роднымі людзьмі засталася моцнай: яна стараецца часцей бачыцца з братамі і сёстрамі.

Рамантык па натуры, з маладосці яна імкнулася пабачыць розныя мясціны. Нават папрасілася ў бацькоў павучыцца тры гады ў інтэрнаце ў Навагрудку, пасля заканчэння якога вярнулася дадому. Паехала да сястры ў Труханавічы дапамагаць з дзіцем і там сустрэла свой лёс. Будучы муж Леанід Рыгоравіч упадабаў  яе за весялосць і любоў да песень, якія яны разам спявалі. Пажаніліся, і мужчына прывёз маладую гаспадыню ў свой дом у Кашкалах, дзе пражылі ў шчасці больш чым паўстагоддзя, летась справілі залаты юбілей. Усе гэтыя гады разам у працы і адпачынку, душа ў душу, з добрым настроем і песняй.

– Мы з мужам вясёлыя, нам у вёсцы заўжды было добра, – расказвае юбілярка. – Тут усе дружныя, усё па-суседску. Мы ж ні адных танцаў, хрэсьбінаў, вяселля не прапусцілі! Днём муж адробіць на трактары, а ўвечары разам ідзём на гулянку. Шкада, што цяпер усё заціхла…

Ядвіга Генрыхаўна таксама шмат працавала: спачатку ў сталовай, пасля паштальёнам, даглядчыцай за жывёламі ў мясцовай гаспадарцы. Але знаходзіла час і для стварэння хатняй утульнасці, сваіх захапленняў. Усё ў вясковым доме зроблена іх з мужам рукамі з цеплынёй і любоўю. Раней трымалі вялікую гаспадарку: свіней, курэй пад сотню, карову і цялят, кожны дзень палілі ў печы, дзе гаспадыня гатавала прысмакі. Яшчэ і цяпер Іодчыкі пры падтрымцы дзяцей і ўнукаў садзяць агарод, трымаюць у парадку дом, у якім беражліва захоўваюцца рукадзельныя каштоўнасці, вырабленыя рукамі жанчыны. З маладосці Ядвіга Іодчык вельмі любіла вышываць, ткаць. Яна паказала прыгожыя дываны і посцілкі з адмысловымі ўзорамі, а таксама падзялілася сакрэтам даўгалецця:

– Трэба пастаянна рухацца і працаваць патрошку. Нават цяпер не даём сабе ленавацца, стараемся пастаянна нешта рабіць, – дзеліцца Ядвіга Генрыхаўна. – Жывём, радуемся жыццю. Сын з сям’ёй часта наведвае бацькоўскі дом, ды і мы ў яго частыя госці. Маем двое дарослых унукаў і нават праўнука, чакаем яшчэ прыбаўленне. Кожны раз з радасцю сустракаем у госці сваіх блізкіх, любім разам папрацаваць і павесяліцца, прыгатуем шашлычкоў, пасядзім, паспяваем.

Гады ідуць, але Ядвіга Іодчык не губляе бадзёрага настрою і жыццёвай энергіі. Нават не верыць, што дачакалася чарговага юбілею. За плячыма дзесяцігоддзі шчаслівага сямейнага жыцця, побач родныя людзі, а наперадзе яшчэ шмат добрага і цікавага.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago