Яблыневы сад – у рамках рэспубліканскага суботніка і да 525-годдзя горада Дзятлава

“Зялёная” памятная акцыя прайшла ў Дзятлаўскім філіяле “Гроднааблпаліва”.

Гэта была акцыя з эмоцыямі. Пасадку яблыняў і грушы ажыццяўлялі ў пазначаных калкамі месцах, адначасова гучна жартавалі і ўяўлялі, як маладыя саджанцы стануць зялёным аазісам і добра будзе пачаставацца іх смачнымі пладамі.

Сумесна закласці фруктовы сад у рамках рэспубліканскага суботніка і прымеркаваны да 525-годдзя горада Дзятлава дырэктар Дзятлаўскага філіяла “Гроднааблпаліва” Васілій Шпакоўскі запрасіў на сваё прадпрыемства гасцей: старшыню раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага, яго намеснікаў Віталія Шулейку, Дзмітрыя Баравіка і калектыў Дзятлаўскага цэнтра банкаўскіх паслугаў “Белаграпрамбанк” на чале з дырэктарам Сяргеем Клімко.

– Спакон веку фруктовы сад – сімвал дабрабыту, багацця, дастатку, чаго шчыра жадаю ў юбілейны год нашаму гораду і яго жыхарам. Думаю, гэтыя дрэвы, высаджаныя ў гонар 525-годдзя Дзятлава, зробяць тэрыторыю прадпрыемства дагледжанай і прывабнай, будуць нагадваць калектыву і тым, хто прыняў удзел у сённяшняй пасадцы, зноў і зноў пра гісторыю нашага краю, дазволяць дакрануцца да яе і зразумець, што сучаснасць і будучыня залежаць толькі ад нас, – адзначыў Васілій Шпакоўскі.

Васілій Іванавіч прапанаваў сімвалічна першыя тры дрэўцы пасадзіць кіраўніку раёна, сябрам з Белаграпрамбанка і “старажылам” прадпрыемства: Галіне Губко, якая працуе ў Дзятлаўскім філіяле “Гроднааблпаліва” 35 гадоў, Наталлі Мазура – 30 гадоў, Валерыю Райдзюку – 10 гадоў.

– Пасадзіць дрэва – гэта выдатная магчымасць пакінуць свой след на зямлі. А калі ініцыятыва закласці сад выходзіць не з-пад адміністрацыйнага ціску, а ад кіраўніка прадпрыемства і яго калектыву, гэта падзея заслугоўвае павагі і падтрымкі – добры, высакародны пачын, адчуваецца рэальнае задавальненне ад удзелу ў яе рэалізацыі, – звярнуўся да ўсіх прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Цікава, што яблыні для пасадкі, усяго 45 саджанцаў гатункаў “Вербнае”, “Чэмпіён, “Алеся”, закупілі гаспадары, а вось госці з Белаграпрамбанка прывезлі саджанец грушы.

– Мы хацелі не проста паўдзельнічаць у акцыі, але і прыўнесці, калі можна так сказаць, памятную “фішку” ад свайго калектыву – пасярэдзіне яблыневага саду будзе красавацца наша груша, а побач устанавілі сімвалічны камень з лагатыпам нашай установы, – падзяліўся ідэяй дырэктар Сяргей Клімко.

Дзятлаўчане любяць свой край і хочуць бачыць яго прыгожым і добраўпарадкаваным. Чарговы прыклад таму – яблыневы сад у Дзятлаўскім філіяле “Гроднааблпаліва”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago