Падзеі
1 min read
960

“Я мастак. Восень”

14 декабря, 2015
0
“Я мастак. Восень”

Такую назву сваёй творчай рабоце дала Кіра Калюцік, юная мастачка з Дзятлава, якая прыняла ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, што праводзіў сайт “ОZ.BY” — буйнейшы інтэрнэт-магазін Беларусі.

Мастацкі конкурс быў прымеркаваны да 16-годдзя інтэрнэт рэсурсу.  Удзел у творчым выпрабаванні прымалі юныя мастакі ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў. Арганізатары  конкурсу прапанавалі ім паразважаць над тэмай “Кім я стану праз 16 гадоў”.

_MG_7599

Кіра Калюцік убачыла сябе ў будучым мастачкай.  Азы творчасці яна пакуль яшчэ толькі асвойвае ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў, якую наведвае на працягу двух гадоў. Да гэтага Кіра разам са сваёй сяброўкай Ірынай Авярчук  наведвала мастацкі гурток.

_MG_7586

Паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе сайта “OZ.BY” Кіры прапанавала яе мама. Над малюнкам дзяўчынка працавала на працягу вечара, аднак, тым не менш, яе работа ўвайшла ў тройку лепшых.

Малюнак “Я мастак. Восень” зможа пабачыць шырокае кола гледачоў. Работы пераможцаў конкурсу ўпрыгожылі серыю лімітаваных паштовак, якую выпусціў інтэрнэт-рэсурс “ОZ. BY”.  Сродкі ад продажу паштовак пойдуць на дабрачынныя мэты.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации