Моладзевае мерапрыемства з такой назвай у рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Яно закрыла раённую тэматычную дыстанцыйную чатырохдзёнку “Моладзь Дзятлаўшчыны – за моцную і квітнеючую Беларусь!”.

Сустрэча сабрала на адной творчай пляцоўцы самых актыўных членаў моладзевага парламента, які працуе пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, а таксама іх педагогаў.

– З 12 па 15 сакавіка ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, а 15 сакавіка будзем адзначаць дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, –  нагадала прысутным першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Канстытуцыя – наш галоўны закон, які дае беларусам шмат правоў і гарантый, якога мы ўсе павінны прытрымлівацца. У гэта свята кожны год лепшыя юныя жыхары Дзятлаўшчыны, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчых конкурсах, атрымліваюць пашпарты ад раённага кіраўніцтва. Сёлетні год не стане выключэннем, а двум нашым чатырнаццацігадовым землякам сёлета выпаў гонар атрымаць свае галоўнымя дакуметы ў абласным цэнтры і ў Канстытуцыйным судзе сталіцы.

Каардынатар дзейнасці моладзевага парламента, метадыст Цэнтра творчасці Ірына Мішчанка прадэманстравала прысутным відэаролік па выніках раённай дыстанцыйнай чатырохдзёнкі “Моладзь Дзятлаўшчыны – за моцную і квітнеючую Беларусь!” і расказала, што навучэнцы школ актыўна прынялі ўдзел у віктарыне на веданне Канстытуцыі, піяр-акцыі “За Беларусь” і іншых важных справах.

Прыемным момантам моладзевай сустрэчы стала ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу абласнога конкурсу плакатаў-матыватараў “У адзінстве народным – квітней, краіна!”.

Дружнымі апладысментамі сябры сустрэлі дэлегата абласной дыялогавай пляцоўкі “Моладзевы парламентарызм: новыя кропкі росту” Алену Заяц, навучэнку Новаяльнянскай сярэдняй школы, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Гродна і ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да рэспубліканскага свята “Гродна – моладзевая сталіца-2021”.

Затым юных удзельнікаў сустрэчы і іх педагогаў запрасілі ў крэатыў-студыю “Ініцыятыва+” для сварэння сацыяльна-значных праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі раёна – “Парламентскі фармат у дзеянні”. Сярод выпрацаваных прапановаў былі: “Віртуальная моладзевая Дошка гонару”; праект “Разам мы адзіныя і непераможныя” па стварэнні блога і сайта па патрыятычным выхаванні; велапрабег “Дарога да памяці” па ўшанаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне; праект “Валанцёр – хуткая, добраахвотная дапамога” па розных накірунках моладзевай валанцёрскай дзейнасці ў раёне.

Напрыканцы на імправізаваную сцэну выйшла госця сустрэчы – дэлегат Дзятлаўшчыны на VI Усебеларускім народным сходзе, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. Яна не засталася ў баку ад работы крэатыў-студыі і прыдумала лагатып моладзевай сустрэчы – “Адзінства”, з дапамогай якога яшчэ раз нагадала юным землякам, што толькі разам можна заставацца незалежнымі і моцнымі.

Таццяна Сямёнаўна расказала маладым людзям, што важнага і цікавага пачула на ўсебеларускім форуме, і ў заключэнні свайго выступлення выказала галоўнае пажаданне моладзі Дзятлаўшчыны: “Цаніце сваіх настаўнікаў, расціце годнымі людзьмі, дасягайце ўсяго самі, сваёй самаадданай працай. Вы – будучыня Беларусі, толькі ад вас залежыць, наколькі шчаслівай, адзінай, незалежнай, квітнеючай будзе наша Радзіма!”.

Ірына СТЫРНІК        

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Навіны бібліятэкі. Свет ручніковы – скарб адмысловы
Ёлачка, зіхаці – Новы год нам прынясі!
Працуе гарачая лінія

Працуе гарачая лінія

12 декабря, 2025

Похожие публикации