Летняе аздараўленне школьнікаў

На базе Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы працуе летнік “Вясёлка”. У ім адпачываюць 30 дзяцей рознага ўзросту ў двух атрадах –  “Праменьчыкі” і “Светлячок”. Работа ў летніку вядзецца па творча – гульнёвым праекце “Вышэй за вясёлку”. Праграма летніка прадугледжвае разнабаковую дзейнасць выхаванцаў: грамадска-патрыятычную, духоўна-маральную, інтэлектуальную, творчую.

Уся змена падзелена на 7 перыядаў, што, адпаведна, сімвалізуе колькасць колераў вясёлкі. Штодзённа выхавальнікі летніка праводзяць спартыўныя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, квэст-гульні, пазнавальныя праграмы і конкурсы.

Асаблівая ўвага надаецца аздараўленчым мерапрыемствам: ранішняй зарадцы, актыўным  гульням на свежым паветры, спартыўным гадзінам, загартоўванню. Школьнікі сумесна з выхавальнікамі распрацавалі законы па фарміраванні здаровага ладу жыцця і з асаблівай увагай  сочаць за іх выкананнем.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Читайте также:

Летнік «Усмешка»

Пятроўка не значыць галадоўка

Кропелькі для жыцця

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

1 Комментарий

  • Веселых каникул!

Оставьте ответ Татьяна Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации