Летняе аздараўленне школьнікаў
На базе Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы працуе летнік “Вясёлка”. У ім адпачываюць 30 дзяцей рознага ўзросту ў двух атрадах – “Праменьчыкі” і “Светлячок”. Работа ў летніку вядзецца па творча – гульнёвым праекце “Вышэй за вясёлку”. Праграма летніка прадугледжвае разнабаковую дзейнасць выхаванцаў: грамадска-патрыятычную, духоўна-маральную, інтэлектуальную, творчую.
Уся змена падзелена на 7 перыядаў, што, адпаведна, сімвалізуе колькасць колераў вясёлкі. Штодзённа выхавальнікі летніка праводзяць спартыўныя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, квэст-гульні, пазнавальныя праграмы і конкурсы.
Асаблівая ўвага надаецца аздараўленчым мерапрыемствам: ранішняй зарадцы, актыўным гульням на свежым паветры, спартыўным гадзінам, загартоўванню. Школьнікі сумесна з выхавальнікамі распрацавалі законы па фарміраванні здаровага ладу жыцця і з асаблівай увагай сочаць за іх выкананнем.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Читайте также:
1 Комментарий
Веселых каникул!