Ілжывыя выклікі раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях на “неіснуючы пажар” не вельмі часта, але здараюцца. Падобныя дзеяннi хоць і не прадугледжваюць крымінальнай адказнасці, але ў артыкуле 17.6 “Заведама лжывага паведамлення” КоАП Рэспублікі Беларусь адзначана:

– за лжывае паведамленне аб якім-небудзь здарэнні, пры прыняцці мер рэагавання міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях або іншых спецыялізаваных службаў, прадугледжаны штраф у памеры ад чатырох да пятнаццаці базавых велічыняў;

– калі такое неабдуманае дзеянне на працягу аднаго года пасля адміністрацыйнага спагнання ўчыняецца паўторна, то за яго прадугледжаны штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічыняў.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации