Вырасціць дрэўцы і пасадзіць кветкі

Госці Дзятлаўшчыны часта адзначаюць, што наш горад з кожным годам прыгажэе: прывабліваюць чыстыя вуліцы, дэкаратыўныя дрэўцы, кветкі на клумбах. Ствараюць гэту прыгажосць не толькі камунальнікі.

Напрыклад, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” каля дзесяці гадоў функцыянуе працоўная майстэрня “Знатны кветнік”. Яе наведвальнікі ўмеюць вырошчваць кветкі, разбіваць клумбы, клапаціцца аб іх на працягу сезона. У свой час асаблівыя людзі на чале з інструктарам па працатэрапіі Валянцінай Саламевіч наведвалі цяпліцы Дзятлаўскага РУП ЖКГ, каб удасканаліць навыкі догляду за раслінамі, дапамагчы камунальнікам. Яны шылі мяшочкі для расады, напаўнялі ёмістасці грунтам, перасаджвалі кветкі. Цяпер “Праменьчык” ужо самастойна назапашвае пасяўны матэрыял, вырошчвае на падаконніках Цэнтра расаду, каб пазней “перасяліць” яе на клумбы. Наведвальнікі працоўнай майстэрні стараюцца разнастаіць свае “зімовыя гадавальнікі”, высяваюць сальвіі, аксаміткі, гацаніі, чаранкуюць герані. Багата на клумбах Цэнтра і шматгадовых раслін, якія патрабуюць пэўнага догляду.

У гэтым годзе асаблівыя людзі пасадзілі каля Цэнтра дэкаратыўныя кусты, паліваюць высаджаныя камунальнікамі туі. Актыўна дапамагаюць рабятам і парадамі, і справай удзельнікі клуба “Нам гады не бяда”, валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй Галінай Касцюк. Напрыклад, сёлета яны разбілі побач з Цэнтрам юбілейную клумбу да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Наведвальнікаў працоўнай майстэрні “Знатны кветнік”, а таксама іх памочнікаў засталі за справай. Загадчыца аддзялення “Праменьчык” Алена Калюцік расказала пра самых актыўных работнікаў:

– Нашы хлопцы Анатоль Кець і Аляксандр Калодка, як заўсёды, носяць ваду для паліву, а Таццяна Рэгіневіч, Ульяна Лукашэня, Кацярына Васільева, Таццяна Уласевіч, Святлана Аўцюховіч, Таццяна Валчкевіч праполваюць клумбы, рыхляць глебу, высаджваюць расаду кветак. Мы не першы і не апошні раз у гэтым годзе арганізоўваем працоўны дэсант па добраўпарадкаванні прылеглай да Цэнтра тэрыторыі. Сёння ў рабоце нам дапамагаюць старэйшыя сябры – клуб “Гады не бяда” і валанцёры, яны прывезлі з дому яшчэ больш саджанцаў кветак.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

49 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago