Выпрабаванне снегам: хто аказаўся “слабым” звяном?

Нядаўні снегапад стаў для дзятлаўчан сапраўднай праверкай на сумленнасць, працавітасць, ступень адказнасці і калектыўны дух.

Стыхія не пашкадавала нікога, шчодра засыпаўшы дарогі, тратуары і дамы. Дзятлаўчане спраўляюцца з яе наступствамі па-рознаму.

Камунальнікі і дарожныя службы трэці дзень працуюць у рэжыме нон-стоп, не ўсюды паспяваюць адразу: пачысцілі праезную частку і тратуары, сёння чарга дайшла да дзіцячых пляцовах і тэрыторый каля будынкаў.

Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў па-рознаму арганізаваліся ў барацьбе са снегам. Да прыкладу, райвыканкам і РАНС арганізавана і дружна прывялі ў парадак пад’язныя шляхі і паркоўкі каля працоўных месцаў. Многія сваімі сіламі ачысцілі ад снегу ганак арганізацыі і прылеглы да яго тратуар. “Дзякуй” хочацца сказаць работнікам музея, якія хоць у шырыню лапаты, але зрабілі сцяжыну для пешаходаў, такую патрэбную для бацькоў, якія раніцай вядуць дзяцей у садок. А вось каля адміністрацыйнага будынка райспажыўтаварыства, на жаль, некалькі дзён так і заставалася вузкая сцяжынка, якую пратапталі самі людзі.

Жыхары аднакватэрных дамоў у сваёй пераважнай большасці разам з ачысткай уласных падворкаў вызвалілі ад снегу і тэрыторыю каля дома. А вось насельнікі шматпавярховікаў па-рознаму паставіліся да закліку ўключыцца ва ўборку снегу.

Мужчыны з дома № 23 па вуліцы Навагрудскай, не чакаючы доўгіх запрашэнняў, самі выйшлі з лапатамі адразу пасля моцнага снегападу, ачысцілі тэрыторыю каля пад’ездаў і стаянку для аўтамабіляў у двары. Некаторыя толькі праз некалькі дзён, калі аўтамабільныя дарогі сталі больш-менш бяспечнымі, наважыліся “адкапаць” свае аўто, каб паехаць або проста дапамагчы суседзям, не дачакаўшыся, калі камунальныя службы даедуць у іх двор.

Цікавай сітуацыя атрымалася і з аб’ектамі гандлю, якія не маюць у сваім распараджэнні снегаўборачнай тэхнікі і павінны спраўляцца з сітуацыяй з дапамогай мясцовых службаў. Парковачныя месцы і пад’езды да магазіна “Еўраопт”, па меркаванні мясцовых вадзіцеляў, адны з лепшых у горадзе па расчышчанасці, а вось каля магазіна “Санта-КЭШ” не адзін вечар дружна “дрыфтавалі” легкавыя аўтамабілі, спрабуючы заехаць на стаянку, выехаць з яе або проста заскочыць па пакупкі на аўто. Праўда, сёння раніцай сітуацыя (нарэшце!) выправілася: на дапамогу прыйшлі дарожныя службы са сваёй снегаўборачнай машынай.

Першы бой са стыхіяй, лічыце, перамаглі, праўда, не без цяжкасцяў. Аднак супакойвацца рана: зіма толькі пачынаецца, а снегапады яшчэ не раз выпрабуюць дзятлаўчан на стойкасць. Набывайце снегаўборачныя прылады, запасайцеся цярпеннем, дапамагайце землякам і свайму гораду. Разам справіцца лягчэй.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Наталлі АВЯРЧУК, Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

7 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

7 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

9 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

9 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago