Вынікі падведзены – лічбы названы

19 верасня інфармацыйныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна і грамадзянамі па месцы жыхарства правялі прадстаўнікі раённай улады.

Са справаздачамі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за першае паўгоддзе 2019 года выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, Міхаіл Бабіна, Андрэй Жыдко, Юрый Залеўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

У ходзе выступленняў было адзначана, што аграпрамысловым комплексам раёна за студзень-чэрвень 2019 года ў сельскай гаспадарцы выраблена валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму 25,9 мільёна рублёў. Тэмп росту валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склаў 105,2 %.

Заданне па тэмпе росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах выканана ў трох сельскагаспадарчых прадпрыемствах: КСУП “Дварэц-Агра”, КСУП “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.

Тэмп росту валавой прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 106, %, у тым ліку вытворчасць малака – 98,9 %, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 98,7 %, прадукцыі вырошчвання свіней – 170,5 %.

Заданне па вытворчасці малака за студзень-чэрвень 2019 года выканана на 97,3 %.

Тэмп росту валавой прадукцыі ў раслінаводстве склаў 99,8%.

Раённымі сельгаспрадпрыемствамі нарыхтавана 14 777 тон травяных кармоў, 2 508 тон сена, 48,3 тысячы тон сенажу.

За студзень-чэрвень 2019 года прамысловымі прадпрыемствамі Дзятлаўскага раёна выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 64 640 тысячы рублёў.

Нарасцілі аб’ём вытворчасці прадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Па выніках ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-май 2019 года экспарт тавараў па раёне склаў 12,3 мільёна долараў ЗША, атрымана 6 752 тысячы рублёў чыстага прыбытку. Удзельная вага нерэнтабельных арганізацый склала 16 %.

Забеспячэнне выканання прагнозных паказчыкаў па росце заработнай платы, зніжэнне ўзроўню працоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы і ўзроўню вытворчага траўматызму застаюцца асноўнымі задачамі на 2019 год.

У выніку прымаемых мер па рэалізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці сітуацыя на рынку працы раёна характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі: памяншэннем колькасці грамадзян, якія стаяць на ўліку беспрацоўных, захаваннем попыту на працоўную сілу,  павелічэннем колькасці зваротаў у аддзел па працы і занятасці, разам з гэтым, назіраецца тэндэнцыя змяншэння рэгістрацыі беспрацоўных.

Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні выдаткаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара выкананы на 102,6 %.

Набыта дзве адзінкі медыцынскага абсталявання на суму 13,7 тысячы рублёў, платных медыцынскіх паслуг  аказана на суму 109,3 тысячы рублёў.

Аддзелам адукацыі райвыканкама выкананы ўсе мінімальныя стандарты.

Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 65497,99 рубля. Тэмп росту склаў 103,8%. Даход ад платных адукацыйных паслуг склаў 31768,72 рубля.

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва.

Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні выдаткаў на культуру ў разліку на 1 жыхара выкананы за 1 паўгоддзе 2019 года і склаў 1763,40 тысячы рублёў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

7 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago