Выконвайце патрабаванні пры ўвозе і рэалізацыі насення

Дзятлаўская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін нагадвае аб няўхільным захаванні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін” ад 7 мая 2021 г. № 102-З.

Пры рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін:

* вырабленага ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўвезенага ў рэспубліку з тэрыторыі дзяржавы, якая не з’яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕЭС), звесткі аб гатунковых і пасяўных якасцях гэтага насення пацвярджаюцца дакументамі, выдадзенымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

*увезенага ў Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі дзяржавы – члена ЕЭС, звесткі аб гатунковых і пасяўных якасцях гэтага насення пацвярджаюцца дакументамі, выдадзенымі дзяржавай – членам ЕЭС, па пераліку, зацверджаным Еўразійскай эканамічнай камісіяй. У выпадку частковай рэалізацыі партыі насення сельскагаспадарчых раслін, увезеных у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі дзяржавы – члена ЕЭС, яго набытчыку асобай, якая ажыццяўляе рэалізацыю насення ў Рэспубліцы Беларусь, выдаюцца завераныя копіі дакументаў, выдадзеных дзяржавай – членам ЕЭС.

Забараняюцца, калі іншае не прадугледжана гэтым законам, вытворчасць, выкарыстанне, рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін, гатунковыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны дакументамі, а таксама належаць да сартоў, не ўключаных у дзяржаўны рэестр.

Звяртаем увагу, што пры рэалізацыі насеннага і пасадачнага матэрыялу сельскагаспадарчых раслін, у тым ліку ўвезеных у Рэспубліку Беларусь і правераных на адпаведнасць пасяўным патрабаванням, дакументам, які пацвярджае іх гатунковыя і пасяўныя якасці, з’яўляецца пасведчанне на насенне сельскагаспадарчых раслін, якое афармляецца асобай, якая ажыццяўляе яго рэалізацыю. Пры гэтым у пасведчанні ўказваецца як адпраўнік, так і набытчык насення.

У адпаведнасці з часткай другой пункта 11 Палажэння аб парадку дапрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспарціроўкі, упакоўкі, маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін, зацверджанага пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 г. № 48, перад рэалізацыяй насення на экспарт пастаўшчык абавязаны прад’явіць пасведчанне ў Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і абароне раслін або ў яе тэрытарыяльныя арганізацыі.

У адпаведнасці з часткай другой пункта 12 таго ж палажэння рэалізацыя насення асобамі, якія не з’яўляюцца суб’ектамі насенняводства, а таксама насення, вырабленага фізічнымі асобамі з мэтай атрымання прыбытку, забараняецца.

Згодна з пунктам 13 рэалізацыя арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін асобамі, якія не з’яўляюцца іх вытворцамі, дапускаецца пры суправаджэнні іх дакументамі, якія пацвярджаюць іх гатунковыя і пасяўныя якасці, выдадзенымі вытворцамі насення, уключанымі ў дзяржаўны рэестр, пры ўмове захавання цэласнасці ўпакоўкі і  маркіроўкі.

Кацярына ЖАМАЙТУК,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

11 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

1 день ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

1 день ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

1 день ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago